Amnesty International: пераслед ЕГУ выходзіць за межы Беларусі Беларускія ўлады ўзмацняюць ціск на людзей, звязаных з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ), які пасля вымушанага пераезду з Беларусі працуе ў Вільнюсе. Пераслед закранае не толькі студэнтаў і іншых прадстаўнікоў універсітэта, якія знаходзяцца за мяжой, але і іх сваякоў у Беларусі. Пра гэта заявіла праввабарончая арганізацыя Amnesty International. Паводле дырэктаркі Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс, з пачаткам новага навучальнага года кампанія беларускіх уладаў супраць ЕГУ набыла новы трывожны характар. «Узмацніўся наступ на права на адукацыю, свабоду выказвання меркаванняў і акадэмічную свабоду», — адзначыла дырэктарка Amnesty International. Паводле Amnesty International, апошнім часам паступае ўсё больш паведамленняў пра ператрусы, допыты, затрыманні і пагрозы ў Беларусі. У некаторых выпадках, як паведамляецца, ціск аказваецца на сваякоў студэнтаў: ад іх патрабуюць, каб яны пераканалі сваіх блізкіх спыніць навучанне ў ЕГУ і вярнуцца ў Беларусь. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121033 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка