Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката Рамана Шпакоўскага Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пазбавіла ліцэнзіі адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Рамана Шпакоўскага. Пра гэта паведаміла Міністэрства юстыцыі Беларусі. Раман Шпакоўскі спецыялізаваўся на падатковым праве. Паводле Мінюста, падставай для спынення дзеяння яго ліцэнзіі стала "здзяйсненне праступку, несумяшчальнага са званнем адваката" (арт. 124 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь"). Пры гэтым у паведамленні Мінюста не прыводзяцца канкрэтныя дзеянні адваката, якія сталі падставай для такога рашэння. Фармулёўка пра "праступак, несумяшчальны са званнем адваката" не новая. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў 2020 года беларускія ўлады неаднаразова выкарыстоўвалі яе пры пазбаўленні адвакатаў права на прафесію. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 1 верасня

  2. 🎧 «ААН на зразумелай мове». Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі — падкаст "Вясна прыйдзе" «Курица не птица, Польша не заграница», — сказаў з высокай трыбуны ААН кіраўнік беларускай дэлегацыі ў Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі (КЛРД) Юрый Амбразевіч. Так ён адказваў на пытанне пра дыскрымінацыю нацыянальных меншасцей у Беларусі. "Вясна прыйдзе" прадстаўляе новы выпуск падкаста ў межах спецсезона "ААН на зразумелай мове": "Беларусь у Камітэце па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі". «Які расізм у Беларусі?» — запытваў Амбразевіч, намякаючы на тое, што яго там няма. Аднак праваабаронцы з ім катэгарычна не згодныя, пра што падрабязна пісалі ў сваіх ценевых дакладах — тых самых, якія ўлады Беларусі называюць "ілжывым інфармацыйным полем". Вядучая падкаста Кацярына разам з юрысткай "Вясны" Святланай Галаўнёвай крытычна разбіраюць аргументы беларускіх улад у КЛРД. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121024 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  3. 🎥 Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў і моладзевыя суполкі: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра беларускі супраціў у СССР Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск відэапраекта "Прававыя летапісы". Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць на роднай мове і памятаць сапраўдную гісторыю. Мы распавядзем тры натхняльныя гісторыі беларускага супраціву ў СССР, які адкрыў шлях да незалежнасці 1991 года: • Ларыса Геніюш — сімвал нязломнасці. Гісторыя славутай паэткі і Генеральнай сакратаркі Урада БНР, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але прынцыпова адмовілася ад савецкага грамадзянства. • Уладзімір Арлоў — вяртанне памяці. Ад стварэння студэнцкага самвыдавецкага альманаха «Мілавіца» ў 1970-х пад наглядам КДБ да вяртання беларусам праўды пра іх старажытную спадчыну. • «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — энергія моладзі. Як нефармальныя маладзёжныя суполкі 1980-х вярнулі моду на беларускую культуру. Таксама мы распавядзем пра дзейнасць літаратурнага таварыства «Тутэйшыя», адным з заснавальнікаў якога быў будучы праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. 👉 https://www.youtube.com/watch?v=aeFtqv-Bnyw

  4. edited

    У «спіс тэрарыстаў» дадалі беларуса за пагрозу нацыянальнай бяспецы Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» — у яго дадалі яшчэ аднаго беларуса. У спісе з'явілася імя Міраслава Бандарэнкі, 1998 года нараджэння. Падставай для ўключэння ў пералік стаў прысуд суда аб прызнанні яго вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі(заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1470 чалавек, з якіх 719 — грамадзяне Беларусі. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 1 верасня

  5. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Каваленкам Аляксандр быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе па ч. 1, 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Пра Аляксандра вядома, што ён грамадзянін Украіны. Пражываў у вёсцы Ярэва ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Паводле інфармацыі МУС, яму прызначылі пазбаўленне волі. ✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  6. ‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  7. Тэлеграм-бот Dissidentby прызналі «экстрэмісцкім» Міністэрства інфармацыі 31 жніўня абнавіла спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. У пералік трапілі: 📍Акаўнты ў Facebook Kaciaryna Vadanosava, «Алесь Карніенка», «Алег Драба», «Ігар Круглеў», суполка «Выборы Беларусь». 📍Telegram-каналы Aryan Renaissance, Spadar Siarzhuk, выдання "Наша Ніва" - nn_editor, Alex Grape, Max Grape. 📍Telegram-бот «Dissidentby.com — помощь политзаключенным» і Alexander.Friedman_bot. 📍Акаўнты ў Instagram hierascanka, «1000belarus». 📍Сайт «ТАКТ тактично о главном» — tactum.io. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29-31 жніўня

  8. edited

    📌 Пераслед у рэгіёнах Беларусі ў жніўні: агляд "Вясны" Цягам шасці гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па "справе Гаюна". Акрамя гэтага, затрыманых на памежных пунктах Беларусі змяшчаюць у бліжэйшыя часовыя ізалятары ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Агляд сітуацыі ў рэгіёнах 👉 spring96.org/be/news/121021

  9. 💙Давайце падтрымаем былога палітвязня Аляксея Санчука У 2020 годзе зборшчык мэблі Аляксей Санчук майстраваў перасоўныя платформы для пратэсных музыкаў, ладзіў раённыя велапрабегі. А ўжо восенню яго затрымалі падчас музычнай рэпетыцыі. Дваровага актывіста асудзілі на 6 гадоў калоніі, а сёлета ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. "Разам з жонкай і дачкой мы зараз у Грузіі без легальнага статусу, чакаем візы ў Польшчу. Шэсць гадоў разбурылі здароўе і забралі ўсе сродкі што былі. Таму зараз нам патрэбна матэрыяльная дапамога на аплату кватэры (400€/мес), прадукты, медыцынскія і бытавыя выдаткі і іншыя базавыя патрэбы сям’і на 6 месяцаў", — кажа Аляксей. 💰Падтрымаць можна тут: gofund.me/1b79b2bfc 💳Ці наўпрост на картку: Aliaksei Sanchuk TBC bank (Georgia) SWIFT: TBCBGE22XXX Georgia, Tbilisi, Marjanishvili Branch IBAN: GE69TB7736445064400009 IBAN у злотых: GE86TB7736436110100007 🔹"Я выйшаў адтуль шкілетам з увагнутым жыватом". Экс-палітвязень Аляксей Санчук пра 6 гадоў у няволі і новае жыццё

  10. 📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій. ✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых» 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

  11. 💔 Дапаможам былой палітзняволенай Ларысе Шыраковай пачаць жыццё нанова Былая гомельская журналістка і палітзняволеная Ларыса Шыракова цяпер жыве ў Беластоку і мае патрэбу ў падтрымцы. У 2023 годзе Ларысу асудзілі на 3,5 года калоніі. За кратамі яна страціла маці — на пахаванне жанчыну не адпусцілі і паведамілі пра смерць толькі праз месяц. Яе сын-падлетак вымушаны быў нейкі час чакаць на маці ў прытулку. У верасні 2025 года Ларысу прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву — за тры месяцы да заканчэння тэрміну. Цяпер яна чакае рашэння па справе аб міжнароднай абароне ў Польшчы. З-за Дублінскай працэдуры Ларысу могуць вярнуць у Літву. Пакуль былая палітзняволеная не можа афіцыйна працаваць. Таму ёй патрэбная дапамога з жыллём, юрыдычнымі выдаткамі і набыццём тэхнікі, каб вярнуцца да любімай справы — фатаграфіі. 🤝 Падтрымаць Ларысу можна па спасылцы BYSOL. 💛"Жоўтае сястрынства там існуе", — журналістка Ларыса Шчыракова пра амаль тры гады за кратамі

  12. Былы палітзняволены Павел Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены Павал Севярынец у сваім новым допісе падзяліўся рэаліямі турэмнага жыцця ў ШІЗА і карцарах, дзе забароненыя любыя прадметы гігіены: «Часам здзіраў пальцы да крыві». Былы палітвязень распавядае, што калі месяцамі сядзіш у бетонных скрынях, дзе забаронена ўсё, праблема стрыжкі пазногцяў ператвараецца ў сур'ёзную рэч. «Нельга нажніцы. Нельга кусачкі. Нельга лязо. Нельга станкі для галення. Бетонны пыл і бруд забіваюцца пад пазногці. А за месяц, два ці тры кіпці вырастаюць, самі ўявіце, ого-го. А як пастрыгчы пазногці? Ніяк. Ведаю, ёсць людзі, якія пазногці абкусваюць. Але паспрабаваў — не маё. У карцарах Акрэсціна быў прыладзіўся сточваць пазногці аб металёвыя шрубы. Часам здзіраў пальцы да крыві — затое не было адчування, што ты звер, якога заперлі ў бетонны мяшок», — распавядае Севярынец. 🔗Чытаць гісторыі палітвязняў на "Вясне"

  13. 📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

  14. «Мне сказалі: мы нічога не забыліся, ты паедзеш зноў па этапе!» — дапамога Вячаславу Рагашчуку Вячаслаў — фігурант «Пінскай справы», які вечарам 9 жніўня 2020 года бараніў мірных людзей ад гвалту АМАПа. Былы палітвязень прабыў у зняволенні шэсць гадоў, страціў бізнес і сям'ю, атрымаў 57 рапартаў ад адміністрацыі калоніі і правёў 237 сутак у карцары. У Пінскім аддзяленні міліцыі яго збівалі да страты прытомнасці і свядома адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе. «Са сваёй „падзельніцай“ (як сказалі мянты) Аленай Маўшук мы ўдваіх першыя пабеглі абараняць людзей, калі іх акружылі і пачалі збіваць. Каля Пінскага гарвыканкама стаялі жанчыны, мужчыны, дзеці. Яны чакалі падліку галасоў. Стаялі, размаўлялі, не крычалі, нічога такога не рабілі». Нагадваем нашу размову з Вячаславам, які распавёў пра турэмную салідарнасць, дапамогу Алесю Пушкіну ў яго апошнія дні і пра тое, чаму ні пра што не шкадуе. Падтрымаць мужчыну на BYSOL

  15. У Гродне з аўкцыёну зноў прадаюць кватэру былога следчага Ігара Лобана, раней асуджанага завочна да 12 гадоў няволі У Гродне паўторна выставілі на аўкцыён трохпакаёвую кватэру былога следчага і ўдзельніка ініцыятывы BYPOL Ігара Лобана. Пра гэта паведамляе "Белсат". Кватэра плошчай 68,3 квадратнага метра знаходзіцца на Індурскай шашы. У ёй зарэгістраваныя пяць чалавек, двое з іх — непаўналетнія. На нерухомасць накладзены арышт і забарона на рэгістрацыйныя дзеянні. На новым аўкцыёне пачатковы кошт зніжаны да 152 тысяч рублёў. Папярэдняя спроба прадаць кватэру за 190 тысяч рублёў не адбылася праз адсутнасць пакупнікоў. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29-31 жніўня

  16. Былы палітзняволены Мікіта Слепянок: «На працягу паўгадзіны мне апісвалі, што мяне чакае, калі я працягну размаўляць па-беларуску» Гамяльчук Мікіта Слепянок — былы палітзняволены і адміністратар гістарычна-культурнага тэлеграм-канала Rezystans, які быў забаронены з Беларусі і знішчаны сілавікамі. У 2022 годзе канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а самога Мікіту асудзілі на тры гады калоніі. Адбываць трохгадовы тэрмін палітвязня накіравалі ў магілёўскую ПК № 15. Гэта адбылося на пачатку снежня 2022 года. «Пасля васьмі месяцаў у СІЗА спачатку калонія ўспрымалася, як подых волі, бо была магчымасць пабачыць неба і зямлю, адчуць на сабе паветра. Але ішоў час, і гэтае месца стала ўспрымацца няйначай, як "гадзюшнік". Так яго апісаў адзін вязень, які ехаў са мной на этапе». У калоніі Мікіта таксама сутыкнуўся з ціскам за тое, што размаўляе па-беларуску. «На працягу паўгадзіны мне апісвалі, што мяне чакае, калі я працягну размаўляць па-беларуску. Гэта былі і пагрозы, што я ніколі не выйду на волю; што мяне будуць збіваць; што я не буду вылазіць з ШІЗА. З кабінету я выйшаў абсалютна ў разбітым стане». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121004 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. 📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні" Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  18. 💬 Джон Коўл: «Спадзяюся дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня» Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што плануе зноў наведаць Беларусь у сярэдзіне верасня. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі». «Праз пару тыдняў я зноў збіраюся паехаць у Беларусь і спадзяюся дамагчыся вызвалення яшчэ большай колькасці палітвязняў. Думаю, што мне гэта ўдасца». Паводле Коўла, ЗША ўжо дамагліся вызвалення каля 700–800 палітвязняў. Цяпер ён спадзяецца давесці гэтую лічбу да 1000 чалавек. «Сярод палітвязняў, вызвалення якіх удалося дамагчыся, ёсць добра вядомыя ў свеце імёны, напрыклад, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру [Алесь Бяляцкі]. Наколькі мне вядома, амаль усе найбольш вядомыя зняволеныя былі вызваленыя. Мне таксама ўдалося дамовіцца пра вызваленне многіх удзельнікаў падзей 2020 года, якія змаглі застацца ў Беларусі і вярнуцца дадому. Для мяне гэта было вельмі важна», — сказаў Коўл.

  19. 📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹 Галерэя турэмнай творчасці папоўнілася малюнкамі палітвязня Вадзіма Здаравеннага 🔹 «Я не мог сесці пяць дзён, а яны пыталіся, ці ёсць скаргі». Экс-палітвязень пра збіццё падчас затрымання і катаванні ў калоніі 🔹 Рэгістрацыя новых НКА ад 2027 года будзе ўзгадняцца з КДБ 🔹 «Адчыняеш шафы, а там сотні кніг». Як працуе малавядомая царкоўная бібліятэка ў магілёўскай калоніі 🔹 Новы этап: канвеер «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 2026 года 🔹 Палітвязень тройчы трапляў у ШІЗА: у калоніі на яго аказваюць ціск 🔹 «Дыскрымінацыя дзяцей захоўваецца». Беларусь падала ў ААН даклад па правах дзіцяці — крытычны разбор юрыста "Вясны" 🔹 Былыя палітзняволеныя браты Піпіі — пра турэмныя фотаздымкі: адзін хоча забыць, другі — захаваць 🔹 «Няма падстаў казаць пра змягчэнне рэпрэсій»: колькі беларусаў летам 2026 года трапілі ў "спіс экстрэмістаў" 🔹 Алесь Бяляцкі: «Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен» 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  20. Гвалтоўныя знікненні ў Беларусі: палітычныя выкраданні апанентаў улады і сучасны рэжым інкамунікада 30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. Тэма гвалтоўных знікненняў у Беларусі існуе ў двух вымярэннях: гэта выкраданні палітычных апанентаў улады на мяжы 1990-х і 2000-х гадоў ды сучасная практыка інкамунікада, калі палітвязняў месяцамі і гадамі ўтрымліваюць без сувязі са знешнім светам. Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч узгадвае гістарычны даклад Хрыстаса Пургурыдэса, які расследаваў знікненні Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага, а таксама тлумачыць, чаму рэжым інкамунікада пасля 2020 года ААН прыраўноўвае да гвалтоўных знікненняў. «Я спадзяюся, што будзе такі час, калі будзе адноўленая памяць пра зніклых, будуць ушанаваныя гэтыя імёны, будуць перапазахаваныя іх парэшткі належным чынам і будуць прынятыя захады па кампенсацыі іх сваякам. І самае галоўнае, што вінаватыя ў тым, хто гэта здзесніў, хто аддаваў загады на такія дзеянні, будуць прыцягнутыя да адказнасці», — кажа Валянцін Стэфановіч. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121014 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  21. Older posts