Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

🗣 «Ці сталі ўлады дзейнічаць інакш? Не»: юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва — пра рэпрэсіі ў Беларусі Спецыяльны пасланнік ЗША для Беларусі Джон Коўл заявіў, што ў сярэдзіне верасня плануе наведаць Беларусь, каб дамагчыся новага вызвалення палітзняволеных. Паводле яго, ЗША ўжо дамагліся вызвалення больш як 700 чалавек і спадзяюцца давесці гэтую лічбу да тысячы. Але колькасць вызваленых палітвязняў сама па сабе не сведчыць пра змяншэнне рэпрэсій, лічыць юрыстка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Святлана Галоўнёва. Пра гэта яна распавяла ў каментары «Радыё Свабода». «Пры гэтым важна глядзець на палітыку дзяржавы. Ці сталі ўлады дзейнічаць інакш? Не. Ці рэабілітаваныя палітычныя зняволеныя? Не. Людзі адбываюць пакаранні ў такіх жа ўмовах, ціск на "экстрэмісцкія фармаванні" не паменшыўся, улады ўсё яшчэ папаўняюць спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў"». Праваабаронца таксама звяртае ўвагу на схаваныя формы рэпрэсій. Паводле яе, абмежаванне доступу да дзяржаўнай статыстыкі ўскладняе маніторынг і аналіз сітуацыі. «Апошнія два гады ўзмацніўся ціск спецслужбаў на беларусаў у эміграцыі: запужванне, пераслед. Той жа прыклад з Каардынацыйнай радай ці са студэнтамі ЕГУ». Толькі ў справе ЕГУ праваабаронцы налічылі 180 фактаў пераследу студэнтаў, іх бацькоў і выкладчыкаў гэтай ВНУ ў Вільні.

Views over time

05001K1.5K2K2 Sep 08:5910 Nov 23:301.7K2 Sep 08:59: 0 views10 Nov 23:30: 1,720 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Sep 2026, 08:590
10 Nov 2026, 23:301.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.