🤬 «Пракладкі даводзілася выпрошваць у супрацоўнікаў»: былая палітзняволеная пра ўмовы на Акрэсціна 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Святлана (імя змененае) распавяла пра антысанітарныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна. Ніякіх перадач палітычным не дазвалялася, акрамя лекаў (і тое інгалятары астматыкам на ноч забіралі). Каб падмыцца, жанчыны набіралі цёплую ваду ў бутэлькі. Сродкі гігіены даводзілася выпрошваць. «Грукаеш у кармушку і просіш у супрацоўніка-мужчыны пракладкі. Ён пытаецца: “Колькі?”. Кажаш: “Восем”. Ён: “А навошта вам столькі?”. А таму, што ў нас у паловы камеры месячныя. Мы сінхранізаваліся». Туалетную паперу выдавалі па адным метры на чалавека ў суткі, таму яе даводзілася разрываць на малюсенькія кавалачкі. Раніцай і ўвечары праводзілі жорсткія ператрусы. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка