🥋 «Нават у калоніі стаў чэмпіёнам»: былому члену зборнай Беларусі па каратэ Дзянісу Марусевічу патрэбная дапамога Былы палітзняволены Дзяніс Марусевіч з дзяцінства займаўся спортам, выступаў за нацыянальную зборную Беларусі па каратэ, а ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам СНД. Пасля падзей жніўня 2020 года ён выйшаў на пратэст у Брэсце. Праз месяц яго затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі паводле справы аб «масавых беспарадках». «Нават у калоніі я не кінуў спорт: удзельнічаў у турніры па боксе сярод зняволеных і стаў чэмпіёнам». Увесну 2024 года Дзяніс выйшаў на волю. Ён спрабаваў вярнуцца да звычайнага жыцця, але сілавікі зноў пачалі выклікаць яго на допыты і складаць пратаколы. Асцерагаючыся новага крымінальнага пераследу, Дзяніс з'ехаў з Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы і чакае рашэння па заяве на міжнародную абарону. Пакуль дакументы не гатовыя, ён не можа афіцыйна працаваць. Дзяніс працягвае займацца спортам, выступае за беларускі клуб «Волат» і рыхтуецца да новых турніраў. Але пакуль яму патрэбная падтрымка, каб пакрыць самыя неабходныя выдаткі — на жыллё і харчаванне. ❗️ Падтрымаць мужчыну на BYSOL