✍️ «Я не хачу баяцца. Я рады, што я дома». Адвакат Аляксандр Данілевіч распавёў пра пераслед і вызваленне 👉 Чытаць па спасылцы Былы палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook аўтаінтэрв’ю — незвычайны фармат, у якім сам задае сабе пытанні і адказвае на іх. Ён расказаў пра затрыманне і зняволенне, спробы схіліць яго да супрацоўніцтва з КДБ, падтрымку сяброў і родных, памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта, а таксама пра тое, як вяртаецца да жыцця пасля калоніі. «У КДБ мне прапаноўвалі здзелку, супрацоўніцтва, абяцалі свабоду або максімальны тэрмін у выпадку адмовы. Я адмовіўся. Яны сваё слова стрымалі, я атрымаў максімальныя тэрміны па абодвух артыкулах, нягледзячы на тое, што быў «пасобнікам» па адным з артыкулаў». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка