Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. 😰 «У людзей проста сыпаліся валасы». З якімі праблемамі са здароўем сутыкаюцца былыя палітвязні пасля зняволення 👉 Чытаць па спасылцы Пасля вызвалення з беларускіх калоній і СІЗА былыя палітвязні нярэдка сутыкаюцца з неабходнасцю праходзіць медыцынскія абследаванні і доўга лячыцца. Нехта аднаўляе зубы, нехта змагаецца з неўралагічнымі праблемамі, а некаторыя толькі на волі даведваюцца пра сур'ёзныя захворванні. Людзям бывае складана вярнуцца да звычайнага жыцця, зносін і працы. "Вясна" сабрала гісторыі былых палітвязняў, якія распавядалі пра стан свайго здароўя пасля вызвалення. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. 🤬 «Гэта было проста пекла»: былая палітзняволеная пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна 👉 Чытаць па спасылцы Пасля затрымання былую палітзняволеную Святлану прывезлі ў ізалятар на Акрэсціна. Яе змясцілі ў двухмесную камеру, дзе насамрэч утрымлівалі па 10–12 чалавек, а аднойчы колькасць зняволеных дасягнула 18. Жанчыны спалі на падлозе, пад ложкамі і нават на стале — месцаў на ўсіх не хапала. «Гэта было проста пекла. Мы сядзелі на падлозе, займаючы ўсю прастору камеры. Мы пастукалі ў “кармушку”, папрасілі дзяжурнага прыадчыніць: “Нам вельмі душна”. Ён паглядзеў, сказаў: “Вельмі душна?”. І наогул захлопнуў яе». Нармальна спаць таксама не давалі: святло гарэла кругласутачна, а ўначы вязняў будзілі на пераклічкі. Перад сном і замест будзільніка ў камеры ўключалі дзяржаўны гімн і песні праўладных выканаўцаў. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  3. ❓ Без тэрміну даўніны: чаму вінаватым у рэпрэсіях у Беларусі не ўдасца перачакаць час 👉 Чытаць па спасылцы 11 лістапада 1970 года была ратыфікаваная Канвенцыя аб неўжывальнасці тэрміну даўніны да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Сярод удзельнікаў Канвенцыі — і Беларусь, падзеі ў якой пасля 2020 года праваабаронцы называюць не інакш як злачынствамі супраць чалавечнасці. Расказваем пра тое, як гэты міжнародны дакумент звязаны з беларускім кантэкстам і чаму вінаватым у рэпрэсіях не атрымаецца "пачакаць, пакуль скончыцца тэрмін прыцягнення да адказнасці". 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. ⁉️ Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў? Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу. Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў: «Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы». 🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

  5. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Дзмітрыем Корсакавым Дзмітрыя Корсакава затрымалі 26 верасня 2025 года разам з жонкай Таццянай. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). У чэрвені 2026 года палітвязню прызначылі 14 гадоў калоніі. Падчас зняволення ў Дзмітрыя пачаліся праблемы са здароўем. Утрымліваўся ў СІЗА № 1. ✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  6. 😥 «40 хвілін не адважвалася адкрыць дзверы»: былая палітзняволеная пра сваё затрыманне 👉 Чытаць па спасылцы Затрыманне былой палітзняволеная Святланы (імя зменена) адбылося ўвосень 2024 года, хоць цікавіцца жанчынай спецслужбы пачалі раней. Яшчэ ў жніўні КДБ праводзіў папярэднюю экспертызу і спрабаваў узламаць яе сацсеткі, але тады яна падумала, што гэта махляры. Да Святланы прыйшлі каля васьмі раніцы. Яе васьмігадовы сын толькі паспеў дайсці да школы і патэлефанаваць маці, калі ў дзверы пазванілі. Сабака пачаў брахаць, і жанчына адразу зразумела, што гэта па яе. «Разумела, што гэта канец маёй свабодзе невядома на колькі» 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  7. edited

    ❗️ Дапамажыце праваабаронцам даведацца пра лёс палітвязняў Лёсы многіх палітвязняў пасля затрымання або суда застаюцца невядомымі. На сённяшні дзень праваабаронцам «Вясны» бракуе звестак пра месцазнаходжанне 143 чалавек. Акрамя таго, у зняволенні супраць палітвязняў нярэдка ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы і павялічваюць ім тэрміны. Аднак праз тое, што рэжым Лукашэнкі працягвае хаваць факты рэпрэсій і ізаляваць палітвязняў, інфармацыя пра новыя справы і іх вынікі не заўсёды становіцца вядомай. ✍️ Дапамажыце нам даведацца пра лёс гэтых людзей. Калі вы ведаеце, дзе ўтрымліваюць каго-небудзь з палітвязняў, або маеце звесткі пра новыя справы супраць іх, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  8. edited

    💔 «Яшчэ нават не пачынаў здзекавацца». Гісторыя дызайнеркі, якая прайшла праз ПК-4 за паведамленні ў раённым чаце 👉 Чытаць па спасылцы Яе васьмігадовы сын радасна паведаміў па тэлефоне, што дайшоў да школы, і ў гэты самы момант у дзверы пазванілі сілавікі. З таго ранку жыццё мінскай дызайнеркі Святланы (імя зменена) ператварылася ў кашмар: ад моцнага стрэсу на допыце цалкам анямелі рукі і ногі, а месяцы ў няволі каштавалі ёй 20 страчаных кілаграмаў і сівых валасоў. Жанчына распавяла "Вясне" пра тое, як прайшла праз перанаселеныя камеры Акрэсціна, блашчыц, Валадарку і гомельскую калонію толькі за тое, што ў 2020-м напісала некалькі паведамленняў у лакальным чаце. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  9. 🤬 «Вызваліць з магчымасцю застацца ў Беларусі». Гісторыя памілаванага былога палітвязня, які сутыкнуўся з абмежаваннямі 👉 Чытаць па спасылцы Нагадваем нашу размову з былым палітвязнем Антонам (імя змененае з меркаванняў бяспекі), якога сёлета памілавалі з магчымасцю застацца ў Беларусі. Былы палітзняволены распавёў, як пасля вызвалення сутыкнуўся з ануляваннем пашпарта, прафілактычным улікам і патрабаваннямі працаўладкавацца. «Як яны самі мне казалі, што ў калонію мяне могуць вярнуць нават за адну адміністратыўку. Але не ведаю, наколькі гэта праўда», — расказаў Антон. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  10. edited

    📌 Lawtrend: у кастрычніку ў Беларусі прымусова ліквідавалі тры фонды і адну недзяржаўную ўстанову 👉 Чытаць па спасылцы У кастрычніку 2026 года ў Беларусі працягвалася скарачэнне сектара грамадзянскай супольнасці, а рэгістрацыя новых некамерцыйных арганізацый заставалася абмежаванай. Адным з асноўных інструментаў ціску на грамадскія ініцыятывы застаецца заканадаўства аб "супрацьдзеянні экстрэмізму". Пра гэта гаворыцца ў кастрычніцкім маніторынгу Lawtrend. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. ⚖️ З 2022 года ў Беларусі вынеслі не менш за 237 завочных прысудаў 👉 Справаздача цалкам Спецыяльную вытворчасць па крымінальных справах і завочныя судовыя працэсы беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць для пераследу апанентаў за мяжой. Пры гэтым абвінавачаныя пазбаўленыя магчымасці паўнавартасна абараняцца, знаёміцца з матэрыяламі справы і ўдзельнічаць у допыце сведак. З 2022 года праваабаронцы зафіксавалі не менш за 237 завочных прысудаў, у тым ліку 32 — у 2026 годзе. У сярэднім ад пачатку спецыяльнай вытворчасці да вынясення прысуду праходзіць усяго тры-чатыры месяцы. Праваабаронцы сабралі прыклады крымінальных спраў, у якіх палітвязняў асудзілі паводле цяжкіх артыкулаў пасля правакацый спецслужбаў. 📌 Пад кантролем спецслужбаў: справы палітвязняў, асуджаных у выніку правакацый

  12. 🔎 Паведамляйце праваабаронцам пра выпадкі асуджэння былых палітвязняў за «Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання». Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць людзей і пасля вызвалення з месцаў зняволення. ✍️ Калі вас ці вашых блізкіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі паводле арт. 25.11 КаАП (Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання) пасля вызвалення з палітычнага зняволення, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  13. 🤬 «То пяску ў боты насыпяць, то вады ў ложак нальюць»: Алена Лазарчык пра правакацыі ў гомельскай калоніі 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Алена Лазарчык у размове з «Вясной» распавяла, як з першых дзён у гомельскай калоніі сутыкнулася з правакацыямі. Паводле яе слоў, некаторыя асуджаныя дзейнічалі па заданні адміністрацыі і спрабавалі справакаваць яе на канфлікты. «Не паспела я трапіць у атрад на чацвёрцы, як пачаліся прыгоды: то пяску ў боты насыпяць, то вады ў ложак нальюць, то адарвуць бірку. Потым высветлілася, што ў пэўных зэчак было прамое заданне ад адміністрацыі: справакаваць мяне на канфлікт і зрабіць злосніцай». Спробы сілавікоў націснуць чужымі рукамі, выліліся ў сутыкненне ў атрадзе. Алена ўступіла ў бойку з трыма правакатаркамі, абараняючы маёмасць і асабістыя межы. Пасля гэтага інцыдэнту замахі спыніліся. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  14. 🤬 «Прыходзілі правяраць нават ноччу»: былы палітвязень распавёў пра ціск пасля вызвалення 👉 Чытаць па спасылцы Былы палітвязень з невялікага беларускага гарадка выйшаў на волю ў траўні 2025 года. Яго асудзілі за каментары ў сацыяльных сетках. Пасля вызвалення мужчыну паставілі на прафілактычны ўлік і пачалі патрабаваць, каб ён працаўладкаваўся. Пры гэтым працаваць самазанятым яму не дазвалялі. Міліцэйскія патрулі прыходзілі правяраць мужчыну нават ноччу. Паколькі ягоны тэлефон канфіскавалі падчас суда, супрацоўнікі тэлефанавалі жонцы. «Я ўжо тады разумеў, што трэба з'язджаць. Так яно і атрымалася: жыцця мне не далі ў Беларусі нават пасля вызвалення. Мяне паставілі на ўлік, адразу пачалі прымушаць уладкавацца на працу пад пагрозамі зноў пасадзіць у турму», — расказаў мужчына. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  15. 🌿 «Вясна» на фестывалі PRADMOVA ў Варшаве! З 12 па 16 лістапада ў Варшаве пройдзе фестываль PRADMOVA — сустрэчы з аўтарамі, кніжныя прэзентацыі, дыскусіі, майстар-класы, дзіцячая праграма, музыка і тэатр. Праваабарончы цэнтр «Вясна» таксама возьме ўдзел у фестывалі: 🎨 13-15 лістапада — “Выстава малюнкаў PrisonArt” Выстава твораў, створаных беларускімі палітзняволенымі ў камерах СІЗА, на «хіміі» і ў калоніях, а пасля дасланых на волю. «Вясна» сабрала малюнкі з адкрытых крыніц, каб захаваць іх як частку гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. 📖 14 лістапада, 16:50 — Прэзентацыя зборніка коміксаў «Праз краты» У зборнік увайшлі чатыры гісторыі былых палітвязняў, для якіх маляванне стала спосабам асэнсаваць досвед зняволення. Праз коміксы аўтары расказваюць пра турэмныя будні, сяброўства, падтрымку і надзею. Гэта гісторыі пра тое, што салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі. 📚 15 лістапада, 18:30 — «Алесь па-польску. Гісторыя чалавека і беларускай “Вясны”» Прэзентацыя першага польскамоўнага выдання аўтабіяграфічнай кнігі праваабаронцы, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага «Алесь». Пагаворым пра жыццё праваабаронцы, станаўленне руху «Вясна», асабісты выбар, супраціў і салідарнасць, а таксама пра тое, як расказваць беларускую гісторыю польскім чытачам. 👉 Азнаёміцца з праграмай Будзем радыя сустрэцца з вамі ў Варшаве! ❤️

  16. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Русланам Бадамшыным Руслан Бадамшын — вядомы лекар-неўролаг. У чэрвені 2025 года стала вядома пра яго затрыманне. Мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) у межах «справы Гаюна». У пачатку 2026 г. палітвязню прызначылі два з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. ✍️Калі вы перасякаліся з Русланам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  17. ❓ Беларусы больш за 10 дзён не з'яўляюцца ў базе міждзяржаўнага вышуку. Што гэта значыць, тлумачаць юрысты 👉 Чытаць па спасылцы Больш за дзесяць дзён у базе міждзяржаўнага вышуку не з'яўляюцца новыя прозвішчы беларусаў, звярнула ўвагу "Еўрарадыё". Ці ёсць верагоднасць, што інфармацыя пра крымінальны пераслед беларусаў больш не будзе з'яўляцца ў базе вышуку — адказвае Юрыдычная служба "Вясны". Юрысты адзначаюць, што на дадзены момант дакладна невядома, чаму база міждзяржаўнага вышуку не аднаўляецца: наўмысна, каб схаваць рэпрэсіі або па любой іншай прычыне — напрыклад, тэхнічнай. «Заўважым, што база агулам, як мы назіралі, вядзецца даволі хаатычна: папаўняецца нерэгулярна і несістэмна, "пачкамі"». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  18. 🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 881 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады. ❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo 📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой. ✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

  19. ❓Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды «Вясна» падрыхтавала цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды. У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення. 🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы 🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь 🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў 🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі 🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая 🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт 🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе

  20. 🔎 Паведамляйце праваабаронцам пра выпадкі асуджэння былых палітвязняў за «Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання». Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць людзей і пасля вызвалення з месцаў зняволення. ✍️ Калі вас ці вашых блізкіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі паводле арт. 25.11 КаАП (Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання) пасля вызвалення з палітычнага зняволення, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  21. Older posts