📄 Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў новы даклад пра сістэмную палітычную дыскрымінацыю ў Беларусі Беларускі Хельсінкскі Камітэт падрыхтаваў даклад «Вы ж усё разумееце. Сістэмная палітычная дыскрымінацыя ў Беларусі: механізмы, маштаб, наступствы». У ім прапануецца паглядзець на рэпрэсіі ў Беларусі праз прызму сістэмнай палітычнай дыскрымінацыі, каб лепш зразумець іх прыроду, рэальныя маштабы і наступствы для людзей. Канцэпцыя сістэмнай палітычнай дыскрымінацыі дапамагае зразумець прыроду і маштабы таго, што адбываецца ў краіне. Гаворка ідзе не пра эпізадычныя парушэнні правоў чалавека, а пра мэтанакіраваную дзяржаўную палітыку, якая рэалізуецца на розных узроўнях і ў розных сферах. «Кола пацярпелых ад гэтай палітыкі значна шырэйшае за кола асоб, якіх звычайна адносяць да ахвяр палітычных рэпрэсій».