🤬 Мільёны на станкі і капейкі за працу. Маштабныя планы мадэрнізацыі і сведчанні пра эксплуатацыю ў калоніі "Віцьба" 👉 Чытаць па спасылцы Дзяржава плануе выдаткаваць больш за 72 мільёны рублёў на будаўніцтва і рэканструкцыю калоніі №3 пад Віцебскам, у тым ліку новага вытворчага корпуса. А былыя палітвязні "Віцьбы" распавядаюць пра заробкі ў 20 ці 92 капейкі на месяц, працу без рэспіратараў і зімовы холад у цэхах. Праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч разабраўся, на што ідуць грошы і што атрымліваюць людзі, якія там працуюць. «У Беларусі зняволеныя часам не атрымліваюць за працу практычна нічога: на капейкі ў турэмнай краме нічога не купіш. Каб хоць крыху разнастаіць рацыён ці набыць сродкі гігіены, ім застаецца разлічваць толькі на сям'ю». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка