💔 «Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсьць гадоў пасля ягонай смерці Стрыечная сястра Рамана Вольга Кучарэнка расказала "Радыё Свабода", як сям’я перажывае гэтую страту, чаму людзі працягваюць наведваць магілу Рамана і ці ёсць надзея на справядлівасць. «Мы з мамай Ромы пастаянна на сувязі, пастаянна пераасэнсоўваем усё, што адбылося, з надзеяй на тое, што людзі, якія ўчынілі гэтае злачынства, калі-небудзь будуць пакараныя», — кажа Вольга. Паводле Вольгі, нават праз шэсьць гадоў людзі наведваюць магілу Рамана Бандарэнкі ў Беларусі. Яны прыносяць кветкі, прыбіраюць і паведамляюць родным, што былі там. Таксама жанчына расказала пра тое, як цяпер жыве маці Рамана. «Яна трымаецца, але, натуральна, гэтая страта застаецца на ўсё жыццё незагойнай ранай. Бо вярнуць блізкага, роднага сына ніхто, вядома, ня ў стане. Ніякія новыя сэнсы, мэты і заняткі».