Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
На политических консультациях в Минске обсуждены перспективы активизации сотрудничества Беларуси и Швейцарии — МИД
Стороны обменялись мнениями по международной повестке, включая диалог со Швейцарией как действующим председателем ОБСЕ. Особое внимание уделили сотрудничеству в политической и торгово-экономической сферах.
☝️4 ноября Швейцария присоединилась к дополнительным санкциям ЕС против Беларуси, введённым 23 июля. Основанием названа «продолжающаяся вовлечённость Беларуси в войну России против Украины».
Санкции затронули Мозырский НПЗ, ряд предприятий, экспорт товаров для военной и аэрокосмической отраслей, импорт руд, металлов и химической продукции.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 brookings.edu
Ад пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 37 адзінак сельгастэхнікі — аналіз
Удзень 9 лістапада падчас сельгасработ у полі ля вёскі Нянькава загарэўся буракаўборачны камбайн. Агнём знішчаныя абсталяванне маторнага адсека і заднія колы, пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё.
Папярэдні раз пра пашкоджанне тэхнікі паведамлялася 26 кастрычніка — ля аграгарадка Глухі гарэў трактар. 1 лістапада адбыўся пажар у будынку гароднінасховішча ў вёсцы Дубавіца.
☝️Паводле аналізу "Позірку", ад пачатку года праз пажары пацярпела або было знішчана прынамсі 37 адзінак сельгастэхнікі. У 2025 годзе — не менш за 53 адзінкі (на 27,4% менш, чым у 2024-м).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС
Беларуска Ксенія Хамянкова перамагла ў міжнародным конкурсе сучаснага мастацтва Arte Laguna Prize
Галоўная ўзнагарода — грашовая прэмія ў памеры 10 тыс. еўра. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 6 лістапада ў Венецыі.
Прадстаўленая на конкурс фатаграфія ўваходзіць у серыю Almost Home ("Амаль дома"), створаную па матывах аповесці Франца Кафкі "Ператварэнне".
На фота зафіксаваны момант, калі прыбіральшчыца выяўляе Грэгара Замзу. Паводле тлумачэння аўтара, цэнтральны стан працы — трывога і адчуванне адчужанасці сярод знаёмых рэчаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Германія працягвае цалкам салідарызавацца з беларускімі дэмсіламі і выступае за вызваленне ўсіх палітвязняў — МЗС
Пра гэта гаворыцца ў акаунце МЗС краіны ў X з нагоды візіту ў Берлін Святланы Ціханоўскай. 9 лістапада яна сустрэлася з дзяржсакратаром МЗС Германіі Гезам фон Гайрам.
Бакі гаварылі пра неабходнасць адзінай стратэгіі ЕС і санкцыйнага ціску, а таксама пра недапушчальнасць аднаўлення транзіту беларускага калію праз ЕС, пакуль не спыняцца рэпрэсіі.
"Германія — адзін з найважнейшых партнёраў Беларусі. Я падзякавала за тое, што краіна прыняла вызваленых палітвязняў, у тым ліку Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку. Нашая задача — не толькі дамагацца вызвалення ўсіх, але і спыніць рэпрэсіі і падрыхтаваць краіну да дэмакратычных пераменаў",
— падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 t.me/tsikhanouskaya
Лукашэнка выказаў спачуванні Эрдагану ў сувязі з выбухам на заводзе ў Турцыі
Паводле прэс-службы, у спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі "з глыбокім смуткам" успрынялі гэтае паведамленне.
Выбух адбыўся 9 лістапада на заводзе HABAS Demir Çelik AŞ у правінцыі Ізмір. Паводле папярэдніх даных, прычынай стала падзенне пад'ёмнага крана на прамысловую печ. Загінула не менш за 16 чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненні.
☝️Раней, 8 лістапада, Лукашэнка выказаў спачуванні "народу Польшчы" ў сувязі з тэрактам у Кракаве. Пры гэтым ён маўчыць пасля атак расійскіх войск на мірнае насельніцтва Украіны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 artasmetal.com.tr
Жаданне ЕС нанесці стратэгічную паразу Расіі перашкаджае вырашэнню канфлікту ва Украіне — Рыжанкоў
Паводле яго слоў, Мінск разлічвае, што трохбаковыя перамовы Расія — ЗША — Украіна ў Абу-Дабі дазволяць як мага хутчэй выйсці на мірныя дамоўленасці. Не засталося нармальна функцыянуючых механізмаў кантролю над узбраеннямі.
"І дагавор па адкрытым небе, і расійска-амерыканскі дагавор аб стратэгічных наступальных узбраеннях — гэтыя дакументы не працуюць".
— заявіў кіраўнік МЗС.
На яго думку, гэта зніжае ўзровень даверу паміж бакамі і адкрывае магчымасці для далейшай эскалацыі — перш за ўсё нашым заходнім партнёрам.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
edited
МУС: Пасля ўвядзення выбарачнага догляду рэчаў вучняў спынена чатыры спробы праносу нажоў і патронаў
Як паведаміў старшы інспектар па справах непаўналетніх Раман Бардзееў, усё больш дзяцей уцягваюцца ў дэструктыўныя групы, якія курыруюцца "пэўнымі спецслужбамі".
Іх дзейнасць, паводле яго слоў, накіраваная на "вярбоўку падлеткаў для наступных масавых забойстваў ва ўстановах адукацыі, падпалаў, ілжэмініраванняў і іншых злачынстваў".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 vitbichi.by
Адзін з пастаўшчыкоў паслуг хосцінгу для сайтаў дзяржорганаў заявіў пра масавую кібератаку
Інфраструктура беларускага воблачнага правайдара ТАА "Актыўныя тэхналогіі" (брэнд ActiveCloud) зазнала масавую кібератаку. Атака пачалася 10 лістапада ў 3:30, паведаміў правайдар у сваім тэлеграм-канале.
Зафіксаваныя парушэнні ў працы абароненага воблачнага хосцінгу E-Cloud Protected (у Беларусі), паштовага сэрвісу SmartMail (у Беларусі і Расіі), сайтаў ActiveCloud, недаступныя чаты, тэлефанія і тыкетная сістэма.
☝️ТАА "Актыўныя тэхналогіі" з'яўляецца адным з сямі пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць паслугі хосцінгу афіцыйных сайтаў і электроннай пошты дзяржорганаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 devby.io
edited
Уздоўж усёй мяжы з Беларуссю Украіна вядзе інжынерныя і фартыфікацыйныя работы — ДПСУ
Украінскія памежнікі і адпаведныя службы працягваюць умацоўваць абарончыя пазіцыі ўздоўж усёй працягласці мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка.
Ён адзначыў, што зараз актыўных дзеянняў з боку Беларусі на агульнай мяжы пакуль не назіраецца. Прымаемыя меры неабходныя для надзейнай абароны на выпадак кардынальнага змянення сітуацыі.
☝️Раней паведамлялася, што на поўдні Беларусі былі выведзеныя са строю тры перадаючыя прылады сотавых аператараў: дзве ў Гомельскай вобласці, адна ў Брэсцкай. Усе вышкі стаяць непадалёк ад мяжы з Украінай.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 unian.net
Кішынёў рыхтуецца далучыцца да астатніх сектаральных санкцый ЕС супраць Беларусі — кіраўнік МЗС Малдовы
Паводле яго слоў, адпаведныя рашэнні чакаюцца найбліжэйшым часам. Канкрэтныя тэрміны і пералік абмежаванняў ён не назваў.
Папшой адзначыў, што Малдова далучылася да санкцыйнай палітыкі ЕС на 91%. Для поўнай адпаведнасці неабходна прыняць астатнія сектаральныя абмежаванні. Тэхнічных перашкод для гэтага няма, але ўлады павінны забяспечыць змякчэнне магчымых наступстваў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Праз месяц пасля няўдалага скоку роўпджампер памёр у сталічнай бальніцы — СМІ
Роўпджампер, які ў мінулым месяцы ўпаў з вышыні ў прамзоне мікрараёна Сосны, 9 лістапада памёр у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску.
Гэтую інфармацыю парталу Onliner пацвердзілі блізкія і знаёмыя мужчыны. Большую частку часу ён правёў у медыкаментозным сне.
Траўмы, якія прывялі да смерці, 40-гадовы мужчына атрымаў 10 кастрычніка ў выніку няўдалага скоку з трубы былой кацельні — з вышыні 40 метраў. Паводле інфармацыі медыя, падчас падзення абарваўся страховачны трос.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Youtube@29ru66
edited
Беларуска вучыць турэцкіх дзяўчат спяваць беларускія песні
Таццяна Грыневіч, вядомая як адзін з галасоў беларускіх пратэстаў, з восені 2020 года жыве ў Стамбуле. Яна верыць, што жыццё нам увесь час даруе цуды, і перакананая, што Беларусь жыве ў саміх беларусах. Цяпер спявачка і музыка актыўна нясе беларускую культуру ў Турцыі🇹🇷
Гэтыя кадры — з першай рэпетыцыі, дзе турэцкія дзяўчаты натхнёна выконваюць беларускую песню.
"Усе туркі былі ў захапленні ад нашай беларускай музыкі… У наступны раз прасілі, каб я яшчэ і танцы паказала пад яе, бо гэта два танцы з прыпеўкамі — “Каваль” і “Субота”", — падзялілася з "Позіркам" Таццяна.
Паглядзіце, што з гэтага атрымалася.
📹 "Крыніца"
У Тбілісі адбываюцца пікеты з патрабаваннем не дапусціць дэпартацыі арыштаванага беларуса на радзіму
Акцыі ў сталіцы Грузіі адбываюцца з 7 лістапада.
Акцыі арганізуе беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які таксама не мае дзейсных дакументаў, але знаходзіцца пад пад часовай абаронай Камітэта ААН па правах чалавека, які разглядае яго скаргу на адмову грузінскіх уладаў у прытулку.
Як паведаміў “Позірку” Кісляк, 8 лістапада да пікета далучыліся мясцовыя праваабаронцы.
"З калегамі мы пратэстуем супраць дэпартацыі беларуса ў Беларусь, дзе яму пагражаюць катаванні і жорсткае абыходжанне. Гэта была тэрміновая акцыя, за гадзіну я папярэдзіў паліцыю, і мы правялі яе каля Дэпартамента міграцыі МУС з грузінскімі і беларускімі нацыянальнымі сцягамі. Мы казалі праз мегафон пра недапушчальнасць дэпартацыі, а таксама ўключалі песню групы “Ляпіс Трубяцкі” “Воіны святла”, “Марсельезу”,
— распавёў Кісляк.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Паводле вынікаў таргоў 10 лістапада курс долара зноў перавысіў 3 рублі
Курс долара вырас да 3,0019 рубля (+0,14%; +0,0043). Апошні раз на супастаўным узроўні ён знаходзіўся 19 кастрычніка (тады патаннеў з 3,0098 да 2,995).
Юань падаражэў да 4,5069 за 10 (+0,26%; +0,0118), еўра — да 3,3707 (+0,54%; +0,018).
Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,6399 за 100 (-0,36%; -0,0133).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 magnific.com
Рыжанкоў абвінаваціў Украіну і заходніх суседзяў у мілітарызацыі
Беларусь не збіраецца “дзейнічаць люстранымі метадамі” на фоне мілітарызацыі, якая адбываецца вакол яе, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 10 лістапада ў Маскве на Міжнародным форуме забеспячэння калектыўнай бяспекі.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць расійскае агенцтва ТАСС, такая мілітарызацыя — гэта “шлях у нікуды”, а Мінск “мае на што траціць грошы” — напрыклад, на сацыяльныя праграмы і інфраструктуру. Чыноўнік сцвярджае, што мілітарызацыя Еўропы стала прычынай “сацыяльных узрушэнняў, якія сёння выводзяць сотні тысяч грамадзян Еўрапейскага саюза на вуліцы”.
Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што суседнія дзяржавы — Польшча, Украіна і краіны Балтыі — актыўна ўзбройваюцца “на шкоду ўласнаму насельніцтву”. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь не ігнаруе пытанні бяспекі, аднак укладае грошы ў мірныя праекты.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
У Беларусі вызначаныя правілы публічнай справаздачнасці па зборах грошай на лячэнне
Установы і фізічныя асобы, якія арганізуюць дабрачынныя зборы на медыцынскую дапамогу, павінны штогод не пазней за 31 сакавіка абнародаваць інфармацыю пра паступленне і выдаткаванне грошай. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства юстыцыі № 67 ад 30 кастрычніка.
Згодна з дакументам, апублікаваным 10 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, грамадзяне маюць размяшчаць справаздачы ў тых жа агульнадаступных месцах, інтэрнэце або СМІ, дзе публікавалі аб’явы пра збор сродкаў. Неабходна пазначаць звесткі пра людзей, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, і памер ахвяраванняў, што паступілі для іх.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 magnific.com
Эканамічны выйгрыш Беларусі ад бензінавага крызісу ў Расіі вычэрпваецца
Выгады Беларусі ад расійскага бензінавага крызісу выявіліся кароткачасовымі, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным 9 лістапада сеткай FREE Network. Яго аўтары — даследчык цэнтра BEROC Дзмітрый Крук і спецыяліст iSANS Яўген Макарчук.
Паводле іх ацэнкі, беларускія пастаўкі кампенсавалі прыкладна “30% недавытворчасці бензіну” ў Расіі, забяспечваючы каля паловы імпарту гэтага паліва. Аднак адносна расійскага спажывання іх доля складала толькі каля 6%.
У даследаванні адзначаецца, што павелічэнне паставак стымулявала беларускую нафтаперапрацоўку, транспарт ды аптовы гандаль. Дадатковыя экспартныя паступленні падтрымалі інвестыцыі і падвышэнне заробкаў. Разам з тым значная частка ўнутранага попыту, які быў вырас, задавальнялася імпартам, што абмяжоўвала станоўчы эфект для эканомікі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Сапернікі і спонсары супраць, ІІХФ бяссільная: ці згуляюць беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету?
Расійскі хакей дамогся адмены забароны на міжнародныя турніры праз суд у Лазане. У Мінску таксама чакаюць падобнага вердыкту, але сітуацыя нагадвае гепалітычны вузел: супраць удзелу краін-агрэсарак выступаюць вядучыя спартовыя федэрацыі і буйныя сусветныя брэнды-спонсары, якія пагражаюць байкотам. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) апынулася ў вельмі далікатным становішчы, калі прысуд арбітражу патрабуе выканання, але пагражае самым скандальным чэмпіянатам у гісторыі.
Ці атрымаецца беларускай зборнай пракласці шлях на турнір праз Лазану, як на вяртанне рэагуюць заходнія партнёры і чаму пагроза навісла нават над украінскай камандай — у матэрыяле Вячаслава Корасценя для @pozirkonline.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
Лукашэнка накіраваўся на саміт АДКБ у Маскву, запланаваная двухбаковая сустрэча з Пуціным
Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным чакаецца 10 лістапада ў Маскве, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы беларускага палітыка.
Перамовы пройдуць за дзень да сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
“Па выніках саміту чакаецца падпісанне каля двух дзясяткаў дакументаў, сярод якіх выніковая Дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, Антытэрарыстычная стратэгія да 2030 года, а таксама шэраг рашэнняў, якія тычацца ўмацавання супрацы па розных кірунках”,
— гаворыцца ў паведамленні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі
Для тушэння пажару на тэрыторыі Бярозаўскага мясакансервавага камбіната задзейнічалі 11 машын МНС
Ліквідаваны пажар на тэрыторыі Бярозаўскага мясакансервавага камбіната (горад Бяроза, Брэсцкая вобласць), вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, паведамленне пра здарэнне паступіла ўвечары 9 лістапада. На момант прыбыцця пажарных назіралася “задымленне на тэхнічным паверсе ў будынку халадзільніка прадпрыемства”.
Тушэннем пажару займаліся 11 адзінак тэхнікі МНС.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📹 МНС