☝️“Аналітыка ад Позірку”. Сапернікі і спонсары супраць, ІІХФ бяссільная: ці згуляюць беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету? Расійскі хакей дамогся адмены забароны на міжнародныя турніры праз суд у Лазане. У Мінску таксама чакаюць падобнага вердыкту, але сітуацыя нагадвае гепалітычны вузел: супраць удзелу краін-агрэсарак выступаюць вядучыя спартовыя федэрацыі і буйныя сусветныя брэнды-спонсары, якія пагражаюць байкотам. Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) апынулася ў вельмі далікатным становішчы, калі прысуд арбітражу патрабуе выканання, але пагражае самым скандальным чэмпіянатам у гісторыі. Ці атрымаецца беларускай зборнай пракласці шлях на турнір праз Лазану, як на вяртанне рэагуюць заходнія партнёры і чаму пагроза навісла нават над украінскай камандай — у матэрыяле Вячаслава Корасценя для @pozirkonline. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку