У Беларусі вызначаныя правілы публічнай справаздачнасці па зборах грошай на лячэнне Установы і фізічныя асобы, якія арганізуюць дабрачынныя зборы на медыцынскую дапамогу, павінны штогод не пазней за 31 сакавіка абнародаваць інфармацыю пра паступленне і выдаткаванне грошай. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства юстыцыі № 67 ад 30 кастрычніка. Згодна з дакументам, апублікаваным 10 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, грамадзяне маюць размяшчаць справаздачы ў тых жа агульнадаступных месцах, інтэрнэце або СМІ, дзе публікавалі аб’явы пра збор сродкаў. Неабходна пазначаць звесткі пра людзей, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, і памер ахвяраванняў, што паступілі для іх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com