Беларуска Ксенія Хамянкова перамагла ў міжнародным конкурсе сучаснага мастацтва Arte Laguna Prize Галоўная ўзнагарода — грашовая прэмія ў памеры 10 тыс. еўра. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 6 лістапада ў Венецыі. Прадстаўленая на конкурс фатаграфія ўваходзіць у серыю Almost Home ("Амаль дома"), створаную па матывах аповесці Франца Кафкі "Ператварэнне". На фота зафіксаваны момант, калі прыбіральшчыца выяўляе Грэгара Замзу. Паводле тлумачэння аўтара, цэнтральны стан працы — трывога і адчуванне адчужанасці сярод знаёмых рэчаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"