Рыжанкоў абвінаваціў Украіну і заходніх суседзяў у мілітарызацыі Беларусь не збіраецца “дзейнічаць люстранымі метадамі” на фоне мілітарызацыі, якая адбываецца вакол яе, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 10 лістапада ў Маскве на Міжнародным форуме забеспячэння калектыўнай бяспекі. Паводле яго слоў, якія прыводзіць расійскае агенцтва ТАСС, такая мілітарызацыя — гэта “шлях у нікуды”, а Мінск “мае на што траціць грошы” — напрыклад, на сацыяльныя праграмы і інфраструктуру. Чыноўнік сцвярджае, што мілітарызацыя Еўропы стала прычынай “сацыяльных узрушэнняў, якія сёння выводзяць сотні тысяч грамадзян Еўрапейскага саюза на вуліцы”. Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што суседнія дзяржавы — Польшча, Украіна і краіны Балтыі — актыўна ўзбройваюцца “на шкоду ўласнаму насельніцтву”. Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь не ігнаруе пытанні бяспекі, аднак укладае грошы ў мірныя праекты. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 стоп-кадр: "Позірк"