Лукашэнка выказаў спачуванні Эрдагану ў сувязі з выбухам на заводзе ў Турцыі Паводле прэс-службы, у спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі "з глыбокім смуткам" успрынялі гэтае паведамленне. Выбух адбыўся 9 лістапада на заводзе HABAS Demir Çelik AŞ у правінцыі Ізмір. Паводле папярэдніх даных, прычынай стала падзенне пад'ёмнага крана на прамысловую печ. Загінула не менш за 16 чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненні. ☝️Раней, 8 лістапада, Лукашэнка выказаў спачуванні "народу Польшчы" ў сувязі з тэрактам у Кракаве. Пры гэтым ён маўчыць пасля атак расійскіх войск на мірнае насельніцтва Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 artasmetal.com.tr