Эканамічны выйгрыш Беларусі ад бензінавага крызісу ў Расіі вычэрпваецца Выгады Беларусі ад расійскага бензінавага крызісу выявіліся кароткачасовымі, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным 9 лістапада сеткай FREE Network. Яго аўтары — даследчык цэнтра BEROC Дзмітрый Крук і спецыяліст iSANS Яўген Макарчук. Паводле іх ацэнкі, беларускія пастаўкі кампенсавалі прыкладна “30% недавытворчасці бензіну” ў Расіі, забяспечваючы каля паловы імпарту гэтага паліва. Аднак адносна расійскага спажывання іх доля складала толькі каля 6%. У даследаванні адзначаецца, што павелічэнне паставак стымулявала беларускую нафтаперапрацоўку, транспарт ды аптовы гандаль. Дадатковыя экспартныя паступленні падтрымалі інвестыцыі і падвышэнне заробкаў. Разам з тым значная частка ўнутранага попыту, які быў вырас, задавальнялася імпартам, што абмяжоўвала станоўчы эфект для эканомікі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"