Лукашэнка накіраваўся на саміт АДКБ у Маскву, запланаваная двухбаковая сустрэча з Пуціным Сустрэча Лукашэнкі з Пуціным чакаецца 10 лістапада ў Маскве, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы беларускага палітыка. Перамовы пройдуць за дзень да сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). “Па выніках саміту чакаецца падпісанне каля двух дзясяткаў дакументаў, сярод якіх выніковая Дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, Антытэрарыстычная стратэгія да 2030 года, а таксама шэраг рашэнняў, якія тычацца ўмацавання супрацы па розных кірунках”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі