Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат у новага амбасадара Венесуэлы
Яны абмеркавалі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, пацвердзілі гатоўнасць працягваць дыялог і рэалізоўваць сумесныя праекты.
Раней амбасадар Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з новым калегам 23 кастрычніка. Бакі пацвердзілі прыхільнасць агульным прынцыпам выбудоўвання ўзаемадзеяння і абмеркавалі ўвесь комплекс стасункаў.
☝️Беларусь і Венесуэла ўстанавілі дыпламатычныя стасункі ў 1997 годзе, але актыўнае супрацоўніцтва пачалося пасля прыходу да ўлады Уга Чавеса. У 2006 годзе ён наведаў Мінск і падпісаў з Лукашэнкам дэкларацыю аб стратэгічным партнёрстве.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 news.by
Украінскі падлетак, які пабываў у беларускім прытулку, уз'яднаўся з маці — омбудсмен Кіева
У ходзе гуманітарнай місіі ў Алешках удалося вярнуць маці непаўналетняга сына, які прайшоў праз прытулак у Беларусі, паведаміў украінскі омбудсмен Дзмітрый Лубінец. Раней да яго звярнулася маці 16-гадовага падлетка:
"Хлопец доўгі час жыў з бацькам на часова акупаванай Херсоншчыне. Па словах жанчыны, мужчына меў прарасійскія погляды, забараняў сыну вучыцца, сістэматычна аказваў на яго псіхалагічны ціск і прымяняў хатняе гвалт".
Cын вырашыў самастойна з'ехаць з акупаванай тэрыторыі, аднак пры спробе перасекчы мяжу яго затрымалі беларускія службы. Маці прад'явілі патрабаванне асабіста забраць сына, але ў яе не было загранпаспарта.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 БелТА
Беларусь перадала Кубе лекі і 30 тон сухога малака ў якасці гуманітарнай дапамогі
Груз прызначаны двум медыцынскім установам: Дзіцячай клінічнай бальніцы і Цэнтру дзіцячай кардыялогіі ў сталіцы. Цырымонія перадачы адбылася 5 лістапада пры ўдзеле пасла на Кубе Віталія Барчука і прадстаўнікоў кубінскіх міністэрстваў.
Кубінскі бок падзякаваў Беларусі за дапамогу, адзначыўшы яе своечасовасць ва ўмовах складанай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. Раней паведамлялася, што Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Кубе, Мазамбіку і Ірану агульным коштам больш за 2,2 млн рублёў.
☝️За апошнія два гады гуманітарная дапамога з Беларусі дастаўлялася ў пяць краін: Расію, Зімбабвэ, М'янму, Таджыкістан і Кубу. 15 красавіка Лукашэнка прадоўжыў на два гады механізм паставак лекаў з Кубы ў абмен на беларускія тавары.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mchs.gov.by
У Даўгаўпілсе за кантрабанду цыгарэт затрыманыя грамадзяне Беларусі — машыніст цягніка і яго памочнік
Паліцыя затрымала машыніста цягніка, які прыбыў з Беларусі, і яго памочніка, якія выкінулі з яго на хаду некалькі пачкаў з цыгарэтамі. Усяго было вынята 140 тыс. цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
У Дзяржпаліцыі пачаты крымінальны працэс за кантрабанду, учыненую арганізаванай групай асоб. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.
☝️Раней паведамлялася, што ў Латвіі быў спынены ўвоз буйной партыі беларускіх тытунёвых вырабаў — 852,8 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, схаваных у грузе свежай морквы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 bel-en.by
У абноўленым навучальным цэнтры Ваеннай акадэміі абсталяваная траса для пілатавання FPV-дронаў
Пра гэта паведаміла Мінабароны па выніках адкрыцця комплексу з удзелам Віктара Хрэніна. Паводле міністра, там змогуць займацца мотастралкі, танкісты і артылерысты, у тым ліку ў складзе малых груп.
Ён спасылаўся на вопыт вайны Расіі супраць Украіны і адзначыў, што "львіную долю ў агнявым паражэнні занялі беспілотныя лятальныя апараты, рабатызаваныя комплексы". Наступны навучальны год у УС названы годам удасканалення сістэмы процідзеяння БПЛА.
Хрэнін заявіў пра "добрую традыцыю" здаваць новыя або абноўленыя аб'екты напярэдадні 7 лістапада. Неабходнасць рэканструкцыі ён патлумачыў "гібрыднай вайной", якая, паводле яго слоў, "супраць нашай краіны ўжо доўгі час вядзецца".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
Пошліны на вываз звадкаваных вуглевадародных газаў павялічаны ў 3,5 раза
На звадкаваныя вуглеваводныя газы (СУГ, сумесі) — з 17,4 да 61,5 долара за тону, а на этан, бутан і ізабутан — з 15,6 да 55,3. 14 красавіка ўрад адмяніў нулявую стаўку, якая дзейнічала 10 месяцаў, устанавіўшы тарыфы на ўзроўні 5,2 і 4,6 долара за тону.
☝️У пачатку 2024 года стаўкі складалі 1,6 і 1,4 долара, з лютага на працягу сямі месяцаў пошліны былі нулявымі, затым вагаліся: у верасні — 20,8 і 18,7, у кастрычніку — 45,2 і 40,6, у снежні — 61,7 і 55,5. У 2025 годзе стаўкі зноў зніжаліся і павышаліся.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Міністэрства энергетыкі
Другі выпадак смяротнага траўматызму на вытворчасці за тры дні: 38-гадовы рабочы загінуў у Наваполацку
38-гадовы фармоўшчык загінуў 5 лістапада на тэрыторыі прадпрыемства ў Наваполацку. Ён вырашыў ліквідаваць няспраўнасць металічных варот цэха. Яны перавярнуліся і прыдушылі мужчыну.
3 лістапада на тэрыторыі піларамы ў Магілёўскай вобласці загінуў 28-гадовы кіроўца самазвала Shacman. Падчас разгрузкі бутовага каменю кузаў зачапіў высакавольтную лінію электраперадачы, пасля чаго машына загарэлася.
☝️Раней паведамлялася пра гібель 55-гадовага жывёлавода ў Добрушскім раёне і 57-гадовага слесара ў Магілёве. У 2025 годзе на вытворчасці ў Беларусі загінула 103 чалавекі — гістарычны мінімум.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
У Светлагорску знойдзены боепрыпасы і касцяныя рэшткі часоў Другой сусветнай вайны
Знаходку ў канцы жніўня выявіў мясцовы жыхар на сваім участку падчас работ па падводзе камунікацый да пабудаванага дома.
Следча-аператыўная група выняла касцяныя рэшткі не менш за 4 чалавек, фрагменты вырабаў са скуры, металічныя лыжкі, катлы, ППШ, амаль сотню патронаў, некалькі гранат. Апошнія абясшкодзіла зводная сапёрная група.
☝️Падчас вайны на месцы вуліцы, дзе знайшлі рэшткі, была сельская мясцовасць і ваколіцы вёскі Святоч. У жніўні 1941 года рэгіён акупавалі нямецкія войскі, а зімой 1943–1944 гадоў зона стала прыфрантавой, дзе праводзіліся карныя аперацыі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sudexpert.gov.by
edited
Железнодорожный терминал GREATPORT открылся в индустриальном парке “Великий камень”
“Беларусь находится в центре Евразии, — заявил на открытии первый вице-премьер Николай Снопков. — Поэтому использование потенциала транзита <...> для нас является весьма и весьма нужным для формирования валютной выручки страны“.
По его убеждению, терминал “проявит себя не только как погрузочно-разгрузочный пункт“, но и как “мультимодальный терминал, использующий с точки зрения доставки грузов железную и автомобильную дорогу“.
6 ноября из терминала отправляются в Китай первые контейнерные поезда.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 smolevichi-24.by
Праваабаронцам прыходзяць супярэчлівыя звесткі пра ўмовы ўтрымання палітвязня Эдуарда Бабарыкі
Спачатку была інфармацыя, што ў траўні Бабарыку ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў следчую турму №1 Гродна. Неўзабаве іншая крыніца перадала, што той па-ранейшаму ў папраўчай калоніі № 8 у Оршы.
Эдуард Бабарыка знаходзіцца ў зняволенні амаль шэсць з паловай гадоў. За гэты час сына былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Віктара Бабарыкі двойчы судзілі “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Першы раз яму дадалі два гады зняволення, другі прысуд застаецца невядомым.
Да затрымання ў чэрвені 2020 года Эдуард Бабарыка кіраваў ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты свайго бацькі. Раней узначальваў краўдфандынгавыя платформы Ulej і MolaMola.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Эдуард і Віктар Бабарыкі. Архіўнае фота: акаўнты Віктара Бабарыкі ў сацсетках
edited
Ад 10 лістапада беларусы змогуць запісацца на візу для наведвання сваякоў у Чэхіі
Падаць дакументы змогуць бацькі, бабулі, дзядулі, дзеці і ўнукі грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў, якія жывуць у гэтай краіне паводле доўгатэрміновай візы альбо маюць дазвол на пражыванне, паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.
Для запісу трэба адправіць ліст на Minsk.Visa@mzv.gov.cz, указаўшы імёны і прозвішчы заяўніка і асобы, якая запрашае, лацінкай, тып візы, мэту паездкі, свае кантактныя даныя і нумар пашпарта. Падрабязныя патрабаванні апублікаваныя на сайце амбасады.
У Офісе Ціханоўскай назвалі адкрыццё запісу вынікам сумеснай працы з чэшскімі партнёрамі. Паводле яго інфармацыі, палітык неаднаразова ўздымала пытанне пра візавыя абмежаванні на сустрэчах з уладамі Чэхіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Прага. Фота: pixabay.com
Беларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з ваеннымі прадпрыемствамі
Абмеркаванне адбылося падчас сустрэчы дзяржаўнага міністра ваеннай вытворчасці гэтай краіны Салаха Сулеймана Джумблата з беларускім амбасадарам Яўгенам Сабалеўскім, паведаміла ўчора егіпецкае выданне “Аш-Шурук”.
Паводле слоў міністра, прамысловыя сувязі дзвюх краін налічваюць дзесяцігоддзі, на працягу якіх быў рэалізаваны шэраг праектаў сумеснай вытворчасці. Ён назваў некалькі прыкладаў.
Паведамляецца, што Сабалеўскі пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі супрацоўніцтва з Міністэрствам ваеннай вытворчасці.
Пра магчымае планаванае падпісанне пагадненняў або кантрактаў, а таксама пра якія-небудзь канкрэтныя праекты двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне выпуску ўзбраенняў выданне не паведамляе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) sb.by
Долар, расійскі рубель і юань падаражэлі на апошніх таргах тыдня
📈 Каціроўка долара вырасла да 2,9921 рубля (+0,02%), кітайскага юаня — да 4,4866 за 10 (+0,08%), расійскага рубля — да 3,6584 за 100 (+0,13%).
📉 Еўра патаннеў да 3,3455 (-0,38%).
☝️На адыходзячым працоўным тыдні курс долара вырас на 1,56% (з 2,946 да 2,9921), у кастрычніку знізіўся на 2,72%. За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Нацбанк оставил на 2027 год прежним перечень системно значимых банков
Перечень состоит из двух групп. В первой находятся “Беларусбанк“, “Белагропромбанк“, “Приорбанк“ и “Альфа-Банк“. Сейчас к ним добавлен “Сбер Банк“. Во второй группе остались “Белгазпромбанк“, “Белинвестбанк“, “Банк БелВЭБ“, “МТбанк“, “Банк ВТБ (Беларусь)“ и “БНБ-Банк“, следует из сообщения пресс-службы регулятора.
“Отнесение банков к числу системно значимых произведено на основании агрегированной оценки их системной значимости по таким показателям, как масштаб деятельности банка, его взаимосвязанность с банками-резидентами, значимость для экономики и взаимосвязанность с нерезидентами”, — говорится в сообщении регулятора.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 1prof.by
У Мінску замежная студэнтка асуджаная да 8 гадоў пазбаўлення волі за распаўсюд псіхатропаў
Паводле звестак Мінгарсуда, 20-гадовая студэнтка забірала аптовыя партыі псіхатропаў са схованак. Дома яна дзяліла іх на дробныя дозы, раскладвала па іншых схованках і перадавала іх каардынаты саўдзельнікам.
У судзе дзяўчына прызнала віну. Яна патлумачыла, што прыехала ў Беларусь вучыцца, паступіла на платнае аддзяленне БДУІР і стала наркакур'ерам, каб аплаціць вучобу.
☝️Паводле звестак Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, асуджана 1.039 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) unsplash.com
Ашуканцы пераканалі мінскага трэцякласніка перадаць кур’еру 12 тыс. долараў
У Мінску дзевяцігадовы школьнік на ўказанне тэлефонных махляроў перадаў кур’еру сямейныя зберажэнні, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
Зламыснік па тэлефоне пераканаў школьніка сабраць усе наяўныя грошы ў доме і перадаць “на праверку“. Хлопчык пералічыў грошы, склаў у пакет і аддаў незнаёмцу ў пад’ездзе.
Аператыўнікі затрымалі кур’ера — 18-гадовага мінчаніна, які, як выявілася, таксама быў ашуканы.
Распачата крымінальная справа аб махлярстве.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
edited
Ад пачатку года на пажарах у Беларусі загінула 444 чалавекі — МНС
Год таму па стане на раніцу 6 лістапада іх было 422, такім чынам колькасць ахвяр павялічылася на 5,2%.
Па 2 чалавекі загінулі 5 лістапада на пажарах у жылым доме ў Чэрыкаве Магілёўскай вобласці , а таксама ў Віцебску.
Паводле інфармацыі МНС, з пачатку 2026 года адбылося 5.641 пажар, на якіх траўмавана 556 чалавек, выратавана 914.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) mchs.gov.by
Сібіга прапануе запрашаць Ціханоўскую і беларускія дэмсілы на мерапрыемствы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы
Пра намер прапанаваць запрашаць беларускага дэмлідара Святлану Ціханоўскую і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл на мерапрыемствы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы ў якасці спецыяльных гасцей заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга.
“Я перакананы, што ў гэтай арганізацыі знойдзецца месца для свабоднай і дэмакратычнай Беларусі“, — сказаў кіраўнік украінскага МЗС. Паводле яго слоў, удзел Ціханоўскай і прадстаўнікоў дэмсіл у мерапрыемствах ініцыятывы стаў бы “сімвалам надзеі і будучыні для беларускага народа“.
Як адзначыў у каментары журналістам галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, дэмлідар абмяркоўвала пытанне ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ў мерапрыемствах ЦЕІ падчас сустрэч з кіраўніцтвам Румыніі 4 лістапада.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Андрэй Сібіга і Святлана Ціханоўская. Архіўнае фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Дырэктар мінскай фірмы недаплаціў больш за 1,6 млн рублёў падаткаў і завышаў цэны на абсталяванне — СК
Аб пачатку крымінальнай справы супраць 45-гадовага заснавальніка і дырэктара мінскай фірмы, які падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
У асобных выпадках гандлёвая надбаўка на абсталяванне, якое прадаваў фігурант, дасягала 65% адпускной цаны пры дапушчальных 15%, сцвярджае СК.
Паводле папярэдніх звестак СК, падазраваны недаплаціў у бюджэт больш за 1,6 млн рублёў падаткаў. Ведамства ацэньвае шкоду дзяржаве больш чым у 430 тыс. рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) СК
edited
Прэм'ер-міністр Малдовы дапусціў увядзенне віз для грамадзян Беларусі
Малдова можа ўвесці візы для грамадзян Беларусі ў межах падрыхтоўкі да ўступлення ў Еўрасаюз, вынікае з заявы прэм'ер-міністра краіны Васіле Тофана.
Як адзначае TV8 са спасылкай на даклад Еўракамісіі, Малдове трэба будзе прывесці правілы ўезду для грамадзян 11 краін, у тым ліку Беларусі і Расіі, у адпаведнасць з візавай палітыкай ЕС.
☝️Нават пры дзеючым бязвізавым рэжыме грамадзянам Беларусі і Расіі памежная паліцыя мае права адмовіць ва ўездзе. У 2025 годзе ў аэрапорце Кішынёва ва ўездзе было адмоўлена 84 грамадзянам Беларусі і 561 грамадзяніну Расіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"