Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Праваабаронцам прыходзяць супярэчлівыя звесткі пра ўмовы ўтрымання палітвязня Эдуарда Бабарыкі Спачатку была інфармацыя, што ў траўні Бабарыку ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў следчую турму №1 Гродна. Неўзабаве іншая крыніца перадала, што той па-ранейшаму ў папраўчай калоніі № 8 у Оршы. Эдуард Бабарыка знаходзіцца ў зняволенні амаль шэсць з паловай гадоў. За гэты час сына былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Віктара Бабарыкі двойчы судзілі “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Першы раз яму дадалі два гады зняволення, другі прысуд застаецца невядомым. Да затрымання ў чэрвені 2020 года Эдуард Бабарыка кіраваў ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты свайго бацькі. Раней узначальваў краўдфандынгавыя платформы Ulej і MolaMola. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Эдуард і Віктар Бабарыкі. Архіўнае фота: акаўнты Віктара Бабарыкі ў сацсетках

Views over time

01002003004006 Nov 12:2912 Nov 01:433316 Nov 12:29: 0 views12 Nov 01:43: 331 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 12:290
12 Nov 2026, 01:43331

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.