Прэм'ер-міністр Малдовы дапусціў увядзенне віз для грамадзян Беларусі Малдова можа ўвесці візы для грамадзян Беларусі ў межах падрыхтоўкі да ўступлення ў Еўрасаюз, вынікае з заявы прэм'ер-міністра краіны Васіле Тофана. Як адзначае TV8 са спасылкай на даклад Еўракамісіі, Малдове трэба будзе прывесці правілы ўезду для грамадзян 11 краін, у тым ліку Беларусі і Расіі, у адпаведнасць з візавай палітыкай ЕС. ☝️Нават пры дзеючым бязвізавым рэжыме грамадзянам Беларусі і Расіі памежная паліцыя мае права адмовіць ва ўездзе. У 2025 годзе ў аэрапорце Кішынёва ва ўездзе было адмоўлена 84 грамадзянам Беларусі і 561 грамадзяніну Расіі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"