Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Беларусь перадала Кубе лекі і 30 тон сухога малака ў якасці гуманітарнай дапамогі Груз прызначаны двум медыцынскім установам: Дзіцячай клінічнай бальніцы і Цэнтру дзіцячай кардыялогіі ў сталіцы. Цырымонія перадачы адбылася 5 лістапада пры ўдзеле пасла на Кубе Віталія Барчука і прадстаўнікоў кубінскіх міністэрстваў. Кубінскі бок падзякаваў Беларусі за дапамогу, адзначыўшы яе своечасовасць ва ўмовах складанай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. Раней паведамлялася, што Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Кубе, Мазамбіку і Ірану агульным коштам больш за 2,2 млн рублёў. ☝️За апошнія два гады гуманітарная дапамога з Беларусі дастаўлялася ў пяць краін: Расію, Зімбабвэ, М'янму, Таджыкістан і Кубу. 15 красавіка Лукашэнка прадоўжыў на два гады механізм паставак лекаў з Кубы ў абмен на беларускія тавары. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 mchs.gov.by

Views over time

01002003006 Nov 15:1812 Nov 01:433096 Nov 15:18: 0 views12 Nov 01:43: 309 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Nov 2026, 15:180
12 Nov 2026, 01:43309

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.