У Даўгаўпілсе за кантрабанду цыгарэт затрыманыя грамадзяне Беларусі — машыніст цягніка і яго памочнік Паліцыя затрымала машыніста цягніка, які прыбыў з Беларусі, і яго памочніка, якія выкінулі з яго на хаду некалькі пачкаў з цыгарэтамі. Усяго было вынята 140 тыс. цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. У Дзяржпаліцыі пачаты крымінальны працэс за кантрабанду, учыненую арганізаванай групай асоб. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе. ☝️Раней паведамлялася, што ў Латвіі быў спынены ўвоз буйной партыі беларускіх тытунёвых вырабаў — 852,8 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, схаваных у грузе свежай морквы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 bel-en.by