Сібіга прапануе запрашаць Ціханоўскую і беларускія дэмсілы на мерапрыемствы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы Пра намер прапанаваць запрашаць беларускага дэмлідара Святлану Ціханоўскую і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл на мерапрыемствы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы ў якасці спецыяльных гасцей заявіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга. “Я перакананы, што ў гэтай арганізацыі знойдзецца месца для свабоднай і дэмакратычнай Беларусі“, — сказаў кіраўнік украінскага МЗС. Паводле яго слоў, удзел Ціханоўскай і прадстаўнікоў дэмсіл у мерапрыемствах ініцыятывы стаў бы “сімвалам надзеі і будучыні для беларускага народа“. Як адзначыў у каментары журналістам галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, дэмлідар абмяркоўвала пытанне ўдзелу прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ў мерапрыемствах ЦЕІ падчас сустрэч з кіраўніцтвам Румыніі 4 лістапада. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Андрэй Сібіга і Святлана Ціханоўская. Архіўнае фота: Офіс Святланы Ціханоўскай