Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Дзясяты год запар кастрычнік у Беларусі цяплейшы за норму
Кастрычнік 2026 года быў на 2,9 градуса цяплей за норму, паведамляе Белгідрамет.
Сярэдняя тэмпература склала 9,7 градуса. Гэта другі нароўні з кастрычнікам 1967 года паказчык за пасляваенны перыяд. Лідарам застаецца кастрычнік 2020 года з сярэднямесячнай тэмпературай 10,5 градуса.
Максімальная тэмпература зафіксаваная днём 8 кастрычніка ў Пінску — 24,4 градуса цяпла, мінімальная — 2,9 градуса марозу ноччу 16 кастрычніка ў Езярышчы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
У грамадзянкі Славакіі ў цягніку Калінінград — Масква на беларускай мяжы канфіскавана 53 тыс. долараў
Пасажырка цягніка заявіла Гродзенскім мытнікам, што вязе 3 тыс. еўра. Пры дадатковай праверцы высветлілася, што пры ёй была сума “ў 17 разоў больш“ за заяўленую, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Усе грошы канфіскаваныя да рашэння суда. Паведамляецца таксама аб пачатку крымінальнай справы за кантрабанду. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пяць гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) kaliningradtv.ru
edited
Коўл па ўласнай ініцыятыве дамагаецца транзіту беларускага калію праз Літву, сцвярджае амерыканскі ўрадавы чыноўнік
Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША ў гутарцы з The Kyiv Independent выказалі незадаволенасць тым, што знешнепалітычныя ініцыятывы адміністрацыі Трампа канкуруюць паміж сабой і дрэнна ўзгодненыя. Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў, кадравыя дыпламаты Дзярждэпартамента часта не ведаюць пра ініцыятывы, якія самастойна прасоўваюць Джон Коўл і Стыў Уіткаф.
Паводле слоў еўрапейскага чыноўніка, знаёмага з пазіцыяй Вільнюса, Дзярждэпартамент ЗША ніколі не ўздымаў перад Літвой пытанне аб аднаўленні транзіту беларускіх угнаенняў. Ініцыятыва зыходзіць выключна ад Коўла.
☝️29 кастрычніка амерыканскае выданне Politico паведаміла, што Коўл абмяркоўваў з літоўскімі дыпламатамі магчымасць аднавіць пастаўкі калію праз Клайпедскі порт. Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс 4 лістапада абверг інфармацыю пра ціск Вашынгтона на Вільнюс.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк
edited
Пасля выбараў у ЗША беларускі трэк працягнецца, калі гэта будзе выгадна Трампу
Стасункі Вашынгтона і Мінска пасля прамежкавых выбараў, якія прайшлі ў Злучаных Штатах Амерыкі, будуць залежаць ад “іх перспектыўнасці і магчымасці дасягнуць чагосьці“. Пра гэта ў каментары “Позірку“ заявіў палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.
“У ЗША ёсць прынцыповая гатоўнасць супрацоўнічаць з Беларуссю, маецца жаданне рэалізоўваць праекты, але яны пакуль ўпіраюцца ў абставіны”,
— адзначыў ён.
У прыватнасці, паводле слоў Фрыдмана, амерыканцы гатовыя купляць беларускі калій, а Аляксандр Лукашэнка “з такім жа задавальненнем гэтыя ўгнаенні б прадаваў“, аднак узнікае пытанне транзіту.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
“Вясна”: За апошнія паўтара года ўлады схавалі інфармацыю пра 670 асуджаных паводле палітычных матываў
Гэта скаладае каля 27% іх агульнай колькасці, гаворыцца ў кастрычніцкай справаздачы ПЦ “Вясна“ пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
“Вясна” канстатуе, што магчымасці маніторынгу палітычна матываваных пераследаў пастаянна скарачаюцца. З сярэдзіны верасня МУС перастала абнаўляць пералік асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Хаваюцца звесткі аб прызнанні груп грамадзян “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
☝️Паводле звестак “Вясны”, з 2020 года ад палітычна матываванага крымінальнага пераследу пацярпела сама меней 10.201 чалавек, не менш за 8.807 асуджана, у тым ліку завочна.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 6 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ "Fantastic Swimmers" у Беластоку (Beer4U, 19:00)
▪️Сустрэча "VisitBrest: мінулае і архітэктура Берасця" у Варшаве (Fundacja KRAINA, 17:00)
▪️ На якіх мовах піша Берлін? Прэзентацыя ў Берліне ( Aquarium, 20:00)
▪️Выстава "Восеньскі Салон. Постскрыптум" у Мінску (Палац мастацтваў, вул. Казлова, 18:30)
▪️Вечарына "Łaski. BEZ" у Варшаве (Klub SPATiF, 22:00)
▪️ Лісты салідарнасці пішуць ва Уроцлаве (сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава, 17:00)
🌙 Галоўныя навіны 5 лістапада:
🤍 Пачалася рэканструкцыя пункта пропуску Каменны Лог на мяжы з Літвой
☝🏻 Ціханоўская асудзіла стыль публічнай дзейнасці мужа, які "прыніжае годнасць"
❤️ Яна Пінчук сустрэлася з мужам праз пяць гадоў турмы
🪖33 беларускіх ваенных знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах
🇨🇭Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі
📷 Беларус сфатаграфаваў адну з самых прыгожых птушак, што можна ўбачыць у нашай краіне - зімародка, www.threads.com/@sergche167/post
Лябедзька спадзяецца на стварэнне ў Сейме Латвіі да канца года групы “За дэмакратычную Беларусь“
Такую надзею выказаў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
Каментуючы “Позірку“ рашэнне латвійскага парламента адмовіцца ад стварэння груп супрацоўніцтва з парламентамі Беларусі і Расіі, ён адзначыў, што Сейм “не хоча сябраваць з лукашэнкаўскай Беларуссю”.
“І гэта заканамерна, калі ўзяць да ўвагі, што беларускі рэжым з’яўляецца суагрэсарам разам з [Уладзімірам] Пуціным, а таксама тое, што цяпер адбываецца на беларуска-латвійскай мяжы (міграцыйны крызіс. — “Позірк“.)”,
— заявіў суразмоўца.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 tsikhanouskaya.org
В Гродненском районе руководитель сельхозорганизации обвиняется в получении взяток на сумму более 45 тыс. рублей
Руководитель сельхозорганизации обвиняется в получении взяток в размере более 45 тыс. рублей, сообщает пресс-служба Министерства внутренних дел.
По данным ведомства, 33-летний мужчина получал взятки с июня по октябрь 2026 года от подрядчика за подписание актов выполненных работ и продолжение сотрудничества. При задержании ему передали очередную сумму — более 25 тыс. рублей.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 money.onliner.by
Беларускі амбасадар дамовіўся ў Міністэрстве аховы здароўя Зімбабвэ аб пашырэнні паставак туды лекаў і абсталявання
Аб гэтым дамовіўся амбасадар Юрый Мікалайчык на сустрэчы з міністрам аховы здароўя і догляду за дзецьмі краіны Дугласам Мамбешорай, паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства замежных спраў.
Адзначаецца, што суразмоўцы пацвердзілі “ўзаемную зацікаўленасць у далейшай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя і вывадзе яго на якасна новы ўзровень”.
Бакі “прадметна абмеркавалі” ход выканання палажэнняў дарожнай карты стратэгічнага двухбаковага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026–2030 гады.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
Праезд на двух маршрутах грамадскага транспарту Мінска з 6 лістапада можна будзе аплаціць па QR-кодзе
Пасажыры аўтобуса № 1 і тралейбуса № 1 у Мінску змогуць аплачваць праезд па QR-кодзе праз мабільную праграму M-Belarusbank, паведамляе прадпрыемства “Мінсктранс”.
Для аплаты неабходна адсканаваць QR-код, размешчаны ў салоне аўтобуса або тралейбуса, праз раздзел праграмы “Плацяжы” — “Аплата па QR-кодзе” і пацвердзіць аперацыю. Электронны білет пасля гэтага з’явіцца ў раздзеле “Журнал” або “Апошнія плацяжы”. Яго можна прад’явіць кантралёру.
Сэрвіс QR-аплаты ўжо дзейнічае ў грамадскім транспарце шэрагу гарадоў: Гродне, Брэсце, Пінску, Оршы, Лідзе, Мазыры і Баранавічах. Для аплаты праз M-Belarusbank можна выкарыстоўваць зарэгістраваную ў праграме банкаўскую картку, у тым ліку выпушчаную не “Беларусбанкам”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 https://1prof.by
США ввели дополнительные санкции против руководителя белорусской компании Armory Alliance Толибова
О расширении санкционных оснований в отношении гражданина Беларуси Мохаммеда Али Толибова, руководителя зарегистрированной в Минске компании Armory Alliance, свидетельствует обновление санкционного списка Управления по контролю за иностранными активами (OFAC) Министерства финансов США от 4 ноября.
К ранее действовавшим ограничениям добавлены санкции по президентскому указу № 13949, касающемуся деятельности Ирана в сфере обычных вооружений.
Толибов уже находился под блокирующими санкциями, введенными на основании указа № 13382, направленного против распространителей оружия массового уничтожения и поддерживающих их лиц. Таким образом, нынешнее решение дополняет правовую основу ограничений в его отношении.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
У белорусской спортивной делегации в Дакаре украли фототехнику, подозреваемый оказался связан с местным Минздравом
О задержании двух подозреваемых по делу о краже фототехники у белорусской делегации на юношеских Олимпийских играх в Дакаре сообщило сенегальское издание Dakaractu со ссылкой на местную газету Libération.
По информации издания, 2 ноября два представителя делегации в сопровождении ответственного за безопасность заявили о краже. По данным издания, фототехнику похитили со взломом из багажника автомобиля на парковке отеля Pullman.
Изучив записи камер наблюдения и установив автомобиль подозреваемого, полицейские вышли на водителя, которого задержали в Министерстве здравоохранения и общественной гигиены Сенегала. Во время допроса он назвал второго мужчину, его нашли на рынке Нгелав.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 belarus24.by
Прэс-сакратар МЗС Варанкоў памылкова заявіў, што CAS прадпісаў дапусціць беларускія зборныя да хакейных турніраў
Варанкоў, крытыкуючы пазіцыю Канады адносна допуску да спаборніцтваў беларускіх і расійскіх спартсменаў, прыпісаў Спартыўнаму арбітражнаму суду (CAS) рашэнне ў дачыненні да беларускіх хакейных зборных.
Аднак, як вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу, апублікаванае паведамленне суда датычыцца выключна расійскіх каманд.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
Работніца банка затрыманая на падставе падазрэння ў крадзяжы не менш як 27 тыс. рублёў з рахункаў кліентаў
Сталічныя міліцыянеры затрымалі 29-гадовую жыхарку Нясвіжскага раёна (Мінская вобласць) на падставе падазрэння ў крадзяжы грошай з рахункаў кліентаў банка, у якім яна працавала, вынікае з інфармацыі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле сцвярджэння сілавікоў, жанчына выкарыстоўвала службовы доступ да банкаўскай інфармацыі і на працягу двух гадоў пераводзіла сабе чужыя грошы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
У Мінскім раёне грамадзяніна Расіі будуць судзіць за падроблены дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі
Яго ён набыў праз інтэрнэт, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Мужчына 1979 года нараджэння звярнуўся ў адну з арганізацый Мінскага раёна з нагоды працаўладкавання і падаў дакументы ў аддзел кадраў. У супрацоўніцы ўзніклі сумневы ў сапраўднасці дазволу, і яна звязалася з міліцыяй.
Экспертыза ўстанавіла, што бланк выраблены не прадпрыемствам, якое вырабляе дакументы такога віду. Выявы, тэксты, адбітак пячаткі і асноўныя элементы абароны былі нанесеныя спосабам каляровага струменнага друку.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 yandex.by
Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі
Аб далучэнні да дадатковых санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі паведаміў Федэральны савет Швейцарыі.
Рашэнне прынятае 4 лістапада. Гаворка ідзе пра абмежаванні, якія ЕС увёў 23 ліпеня 2026 года адначасова з 21-м пакетам санкцый супраць Расіі, куды былі ўключаныя рэстрыкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Падставай для дадатковых мер у дачыненні да Мінска названая “ўцягнутасць Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны, якая доўжыцца”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Лябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюцца
Парламенцкія групы па супрацоўніцтве з дэмакратычнай Беларуссю ў абедзвюх палатах Кангрэса ЗША захаваюць пераемнасць пасля прамежкавых выбараў 3 лістапада, заявіў у каментары “Позірку“ дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
Паводле яго слоў, усе чатыры члены адпаведнай групы (кокуса) у Палаце прадстаўнікоў, якія ўдзельнічалі ў выбарах, захавалі мандаты.
“Гэта азначае, што мы захавалі свае пазіцыі цалкам. І гэта кокус на двухпартыйнай аснове. Для нас гэта вельмі добры вынік“,
— адзначыў палітык.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Усе асноўныя валюты падаражэлі на біржавых таргах 5 лістапада
Каціроўка долара вырасла да 2,9915 рубля (+0,37%; +0,0109), еўра — да 3,3581 (+0,23%; +0,0078), кітайскага юаня — да 4,483 за 10 (+0,3%; +0,0132), расійскага рубля — да 3,6535 за 100 (+0,05%; +0,002).
Па выніках мінулага працоўнага тыдня (26–30 кастрычніка) курс долара не змяніўся, застаўшыся на адзнацы 2,946 рубля; юаня — вырас на 0,18% (з 4,4188 да 4,4266 за 10), расійскага рубля — на 0,1% (з 3,6597 да 3,6635 за 100); еўра — знізіўся на 0,18% (з 3,2997 да 3,2938).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 JustStartInvesting / unsplash.com
Кястуціс Будрыс абверг інфармацыю аб ціску ЗША на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію
"Магу запэўніць і з усёй адказнасцю заявіць — нічога падобнага зараз не адбываецца",
— сказаў Міністр замежных спраў Літвы у эфіры Žinių radijas.
Будрыс адзначыў, што ў размовах з амерыканскім пасланнікам абмяркоўвалася пытанне санкцый супраць Мінска, аднак тэма ўгнаенняў не закраналася. Ён таксама выказаў расчараванне выданнем Politico, якое апублікавала гэтую інфармацыю:
"Яны правяралі ў нас, ці абгрунтаваная гэтая інфармацыя, і для каментара пад запіс, і не пад запіс — ва ўсіх выпадках ім некалькі разоў было сказана, што гэта няпраўда".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belaruskali.by