Другі выпадак смяротнага траўматызму на вытворчасці за тры дні: 38-гадовы рабочы загінуў у Наваполацку 38-гадовы фармоўшчык загінуў 5 лістапада на тэрыторыі прадпрыемства ў Наваполацку. Ён вырашыў ліквідаваць няспраўнасць металічных варот цэха. Яны перавярнуліся і прыдушылі мужчыну. 3 лістапада на тэрыторыі піларамы ў Магілёўскай вобласці загінуў 28-гадовы кіроўца самазвала Shacman. Падчас разгрузкі бутовага каменю кузаў зачапіў высакавольтную лінію электраперадачы, пасля чаго машына загарэлася. ☝️Раней паведамлялася пра гібель 55-гадовага жывёлавода ў Добрушскім раёне і 57-гадовага слесара ў Магілёве. У 2025 годзе на вытворчасці ў Беларусі загінула 103 чалавекі — гістарычны мінімум. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by