Ашуканцы пераканалі мінскага трэцякласніка перадаць кур’еру 12 тыс. долараў У Мінску дзевяцігадовы школьнік на ўказанне тэлефонных махляроў перадаў кур’еру сямейныя зберажэнні, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. Зламыснік па тэлефоне пераканаў школьніка сабраць усе наяўныя грошы ў доме і перадаць “на праверку“. Хлопчык пералічыў грошы, склаў у пакет і аддаў незнаёмцу ў пад’ездзе. Аператыўнікі затрымалі кур’ера — 18-гадовага мінчаніна, які, як выявілася, таксама быў ашуканы. Распачата крымінальная справа аб махлярстве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com