За апошнія шэсць гадоў па амністыі на волю выйшла толькі чацвёра палітвязняў — “Вясна” Усе яны былі асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вызваленне адбылося ў 2023 годзе, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч мяркуе, што новая амністыя, закон аб якой 28 кастрычніка даручыў распрацаваць Аляксандр Лукашэнка, таксама не закране палітвязняў. Асуджаных за "экстрэмізм" і “злосных парушальнікаў рэжыму” (а гэта амаль усе палітвязні) звычайна амністыя не тычыцца. Праваабаронца таксама лічыць, што ўлады зацікаўленыя ў вызваленні палітвязняў менавіта з дапамогай памілавання, паколькі гэты механізм дазваляе прымаць індывідуальныя рашэнні і выкарыстоўваць вызваленне зняволеных у палітычных мэтах. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN