Рыжанкоў запрасіў прэм'ер-міністра В'етнама ў Беларусь Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў перадаў запрашэнне наведаць Беларусь прэм'ер-міністру В'етнама Ле Мінь Хынгу на сустрэчы ў Ханоі 28 кастрычніка. Бакі адзначылі развіццё супрацоўніцтва на абаронным і адукацыйным трэках і сышліся ў меркаванні, што патэнцыял экстэнсіўнага росту тавараабароту вычэрпваецца — неабходны пераход да кааперацыі ў рамках сумесных праектаў. Сярод іх — вытворчасць малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны, зборка трактароў і стварэнне гандлёвых дамоў з выставачнымі і інвестыцыйнымі функцыямі ў абедзвюх краінах. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vietnam.vn