Спікер памежнай службы Украіны: Мы працягваем фіксаваць у Беларусі працу рэтранслятараў для БПЛА На тэрыторыі Беларусі "не адбываецца" нарошчвання прысутнасці войскаў на ўкраінскім напрамку, аднак працягваюць працаваць рэтранслятары сігналу для расійскіх беспілотнікаў, заявіў агенцтву "Укрінфарм" прадстаўнік Дзяржпамежслужбы Украіны Андрэй Дземчанка. "На жаль, мы працягваем фіксаваць працу [рэтранслятараў для РФ]. Фактычна гэта не азначае, што рэтранслятар уключаны там кругласутачна, але мы бачым перыядычную змену месцаў, дзе яны ўключаюцца", — сказаў Дземчанка. ☝️2 кастрычніка спікер ДПСУ ўжо паведамляў пра значнае павелічэнне колькасці мабільных рэтранслятараў на тэрыторыі Беларусі, якія дапамагаюць Расіі карэктаваць удары па ўкраінскай тэрыторыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Новини.LIVE