На сустрэчы з дэлегацыяй Ірана кіраўніцтва Белгідрамета надало "асаблівую ўвагу" радыяцыйнаму маніторынгу Іранскім прадстаўнікам расказалі пра асноўныя віды назіранняў, пункты радыёлакацыйнага і метэаралагічнага маніторынгу і комплексы апрацоўкі даных. Асобна Белгідрамет адзначае, што назірае за натуральным радыяцыйным фонам, фонам у раёнах АЭС, забруджваннем паветра, паверхневых вод і глебы, у тым ліку на тэрыторыях, якія зазналі забруджванне пасля Чарнобыльскай катастрофы. ☝️Іранская ядзерная праграма, якая рэалізуецца пры падтрымцы Расіі, стала галоўнай прычынай атак Ізраіля і ЗША. За апошнія паўтара года яны правялі дзве буйныя ваенныя аперацыі супраць Ірана, каб не дапусціць стварэння ядзернай зброі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 minpriroda.gov.by