BySol адкрыў збор дапамогі анкахвораму экс-палітвязню Канстанціну Залатых Збор сродкаў для былога дырэктара рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок" Канстанціна Залатых, які быў рэпрэсаваны паводле палітычных матываў, абвясціў фонд салідарнасці BySol. У 57-гадовага экс-дырэктара рэдакцыі газеты "Белорусы и рынок" дыягнаставаны рак ныркі і іншыя захворванні, якія развіліся ў зняволенні. Залатых быў затрыманы 18 траўня 2022 года. Год і два месяцы ён правёў у сталічным СІЗА №1, а пасля вынясення прысуду быў этапаваны ў калонію ў Наваполацку. Свой тэрмін ён адбыў да канца і выйшаў на волю 23 кастрычніка 2025 года. Сума збору складае 4,5 тыс. еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 BySol