Інфармацыі пра пацярпелых грамадзян Беларусі ў чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі не паступала — МЗС Спачуванні сем'ям загінулых у выніку чыгуначнай катастрофы ў іспанскай правінцыі Таледа выказала Міністэрства замежных спраў Беларусі. Паводле інфармацыі ведамства, "да гэтага часу звестак пра грамадзян Беларусі сярод загінулых і пацярпелых не паступала". Амбасада ў Іспаніі "падтрымлівае пастаянны кантакт з мясцовымі ўладамі і працягвае сачыць за сітуацыяй". ☝️Аварыя здарылася раніцай каля горада Урда. Паводле папярэдніх звестак, састаў дзяржаўнага перавозчыка Renfe сутыкнуўся з цягніком прыватнага аператара Iryo, які спыніўся. Паводле апошніх звестак, загінула не менш за 64 чалавекі, каля 80 атрымалі раненні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 MЗС