Спецдакладчык ААН канстатаваў пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Паводле інфармацыі ПЦ "Вясна", Нілс Муйжніекс на сесіі Генасамблеі Арганізацыі вырашыў прадставіць не толькі традыцыйны штогадовы агляд, але і аналіз становішча ў галіне гендарнай роўнасці і правоў жанчын у Беларусі. Спецдакладчык па Беларусі "настойліва заклікаў беларускія ўлады ў поўным аб'ёме выканаць рэкамендацыі Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын, пакласці канец палітычна матываваным пераследам, вызваліць і рэабілітаваць усіх жанчын, адвольна пазбаўленых волі за ажыццяўленне сваіх правоў". У падтрымку даклада выступілі дэлегацыі ЕС, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Польшчы і Славеніі, а з яго крытыкай — прадстаўнікі Венесуэлы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс. Фота: "Позірк"