16-гадоваму жыхару Ліды пагражае да сямі гадоў зняволення за крадзеж 17 тыс. долараў Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, з 1 ліпеня да 15 кастрычніка падлетак, калі прыходзіў у госці да сябра, часткамі выкрадаў грошы яго бацькоў. Скрадзенае ён выдаткоўваў на асабістыя патрэбы. Цяпер яму інкрымінуюць "крадзеж у асабліва буйным памеры". Максимальнае пакаранне для падлетка — 7 гадоў пазбаўлення волі. ☝️У 2025 годзе ў Беларусі было асуджана 430 непаўналетніх, з іх 168 — за злачынствы супраць уласнасці, у тым ліку 86 — за крадзяжы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com