Прадстаўнікі Ціханоўскай і лідара венесуэльскай апазіцыі абмеркавалі правядзенне сумесных мерапрыемстваў Для беларускіх дэмакратычных сіл “важна вывучаць досвед” краін Лацінскай Амерыкі, якія “прайшлі праз дыктатуры”, заяўлена на сустрэчы дарадцы беларускага дэмлідара Дзяніса Кучынскага і Педра Уручурту, які прадстаўляў апазіцыйнага лідара Венесуэлы Марыю Карыну Мачада . “Бакі дамовіліся развіваць кантакты з палітыкамі, парламентарыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці рэгіёна пры падтрымцы венесуэльскіх партнёраў, а таксама рыхтаваць сумесныя мерапрыемствы”, — адзначаецца ў рэлізе. Перспектыўнымі ініцыятывамі бакам бачацца правядзенне ў 2027 годзе сумеснай парламенцкай канферэнцыі “Два шляхі да свабоды: Венесуэла і Беларусь супраць дыктатуры”, арганізацыя экспертных сустрэч з прадстаўнікамі Лацінскай Амерыкі, пашырэнне сувязяў з парламентамі, праваабарончымі арганізацыямі, універсітэтамі і медыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Офіс Святланы Ціханоўскай