Прыцягнутыя да адказнасці за “экстрэмізм“ асобы не могуць быць вылучаныя кандыдатамі ў члены Акадэміі навук Такое новаўвядзенне прадугледжана ў зацверджанай 19 кастрычніка ўказам Аляксандра Лукашэнкі новай рэдакцыі статута акадэміі. Дзейныя члены (акадэмікі) і члены-карэспандэнты таксама не засталіся без увагі: яны "ў выпадку здзяйснення імі злачынства экстрэмісцкай накіраванасці <...> не дапускаюцца да ўдзелу ў рабоце органаў кіравання Акадэміі навук і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца паводле рашэння органаў кіравання Акадэміі навук”. ☝️Многія навукоўцы, якія падтрымалі мірны пратэст 2020 года, былі звольненыя, частка з іх вымушана пакінула краіну, прадстаўнікі беларускай навуковай супольнасці ёсць сярод цяперашніх і былых палітвязняў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) nasb.gov.by