Анджэй Пачобут атрымаў у Варшаве польскую прэмію "Залаты лаўр Super Biznesu" Беларускі журналіст польскага паходжання і былы палітзняволены Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай прэміі "Залаты лаўр Super Biznesu" у намінацыі "Асоба года". Цырымонія ўзнагароджання адбылася 20 кастрычніка ў Варшаве. Узнагароду Пачобуту ўручыў праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і таксама былы палітвязень Алесь Бяляцкі. У мерапрыемстве таксама ўзяла ўдзел дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Прэмія, заснаваная рэдакцыяй газеты Super Express, штогод прысуджаецца ў васьмі намінацыях людзям, кампаніям і арганізацыям за значны ўнёсак у польскую эканоміку і грамадскае жыццё. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 superbiz.se.pl