Двое мігрантаў спрабавалі трапіць з Беларусі ў Літву праз водапрапускную трубу Парушальнікі ўвайшлі ў трубу дыяметрам каля 2,8 метра, па якой з Беларусі цячэ ручай Кусенка, і спыніліся ля металічных варот, што перашкаджаюць пранікненню ў краіну, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы. Паводле звестак памежнай службы, у мужчын былі нажніцы па метале, якімі яны, як мяркуецца, збіраліся перакусіць вароты. Пачуўшы набліжэнне памежнікаў, парушальнікі схаваліся ў Беларусі. САДМ адзначае, што з пачатку 2026 года літоўскія памежнікі спынілі 1.695 спроб нелегальных мігрантаў трапіць у краіну з Беларусі ў невызначаных месцах. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt