Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

☝️"Аналітыка ад Позірку". Урад унёс у Палату прадстаўнікоў праект рэспубліканскага бюджэту на 2027 год. Грошай у казне закладаецца больш, але выдаткоўваць іх плануецца значна асцярожней. Улады разлічваюць сабраць 58,9 млрд рублёў (на 8,3% больш за план-2026), а выдаткаваць — 60,8 млрд (+3,6%). Дзякуючы гэтаму запланаваны дэфіцыт скараціўся больш чым удвая — да 1,93 млрд рублёў. Галоўным лакаматывам даходаў мусіць стаць НДС, поступленні ад якога павінны вырасці адразу на 19% і забяспечыць больш за 90% усяго чыстага прыросту. Тым часам замежныя бязвыплатныя паступленні (пераважна з РФ) скарачаюцца на пятую частку. Паколькі інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 6%, а выдаткі растуць усяго на 3,6%, рэальная пакурніцкая здольнасць бюджэтных выдаткаў можа знізіцца пры адначасовым павелічэнні падатковай нагрузкі на насельніцтва і бізнес. Новы бюджэт у першым з серыі матэрыялаў для @pozirkonline разбірае эканаміст Алесь Гудзія. 🗝 Без VPN #аналітыка_пазірку

Views over time

010020030040021 Oct 07:5012 Nov 01:4332121 Oct 07:50: 0 views12 Nov 01:43: 321 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 07:500
12 Nov 2026, 01:43321

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.