Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню ўніверсітэта Падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта абмеркавала ў Варшаве дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на першай сустрэчы з рэктарам ВНУ Вілюсам Шадаўскасам (на пасадзе са студзеня 2025 года), паведамляе яе прэс-служба. Палітык падкрэсліла, што ЕГУ — вялікі набытак і каштоўнасць для беларускага грамадства і яго неабходна захаваць як беларускі ўніверсітэт у еўрапейскай адукацыйнай прасторы, зберагчы яго беларускую місію і фокус. Бакі абмеркавалі развіццё беларускіх праграм у межах універсітэта, выкладанне беларускай мовы, большае ўключэнне беларусаў у працэс прыняцця рашэнняў, а таксама правядзенне ў найбліжэйшы час кансультацый пра будучыню універсітэта з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Офіс Святланы Ціханоўскай

Views over time

020040021 Oct 10:5912 Nov 01:4338621 Oct 10:59: 0 views12 Nov 01:43: 386 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Oct 2026, 10:590
12 Nov 2026, 01:43386

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.