☀️ Добрай раніцы! Сёння, 15 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Лекцыя пра хіп-хоп у Мінску (арт-прастора "Accidental Point", вул. Кальварыйская, 21, 20.00). ▪️Адкрыццё выставы жывапісу і графікі Барыса Аракчэева "Мінск — горад майго шчасця" (галерэя Савіцкага, пл. Свабоды, 15, 18.00). ▪️Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам у Вроцлаве (клуб Proza, Przejście garncarskie, 2, 17.00). ▪️ Універсітэт Трэцяга Ўзросту ZŁOTY CZAS у Варшаве (Mazowieckie Mosty Międzykulturowe, ul. Grzybowska 80, 15.30). Запіс праз t.me/UTW_ZLOTY_CZAS ▪️Лекцыя Анджэя Пачобута "35 гадоў пасля распаду СССР: чаму захоўваецца *Homo Sovieticus*?" у Варшаве (вул. Кракаўскае прадмесце, 26/28, 15.00). Запіс. ▪️Павел Севярынец у Беластоку (ul. Świętego Rocha 5,lok. 32, 19.00). ▪️Імпрэза "Хворы лічыць сябе паэтам" у Мінску (музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7А, 19.00). Квіткі 20 рублёў. ▪️Лекцыя "Таямніцы гісторыі Полацкай зямлі" ў Мінску (музей Lidbeer, зала Мадэрн), вул. Рэвалюцыйная, 32, 19.00). Запіс па тэлефоне +375(29)6233232. ▪️Адкрыццё выставы Вольгі Данілюк "Прастора цішыні" у Брэсце (абласная бібліятэка імя Горкага, б-р Касманаўтаў, 48, 16.00).
Позірк. Навіны пра Беларусь
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
-
edited -
edited
Пракуратура Эстоніі абвінавачвае грамадзяніна Беларусі ў адмыванні больш за 860 тыс. еўра Паведамляецца, што на працягу трох месяцаў 47-гадовы грамадзянін Беларусі правёў аперацыі з наяўнымі грашыма і крыптавалютай на 861 тыс. еўра. Мужчына ўваходзіў у групу, якая "надавала паслугі ў адмыванні грошай і дзейнічала ў Эстоніі з сакавіка да чэрвеня" гэтага года. ☝️Паводле інфармацыі выдання "Наша Ніва", затрыманы — прадпрымальнік Алег Маісееў, які ў 2020 годзе далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай. Пазней мужчына атрымаў палітычны прытулак у Літве і стаў крытыкам дэмакратычнага руху і асабіста Ціханоўскай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Талін. Фота: "Позірк"
-
edited 🌙 Галоўныя навіны 14 кастрычніка: ⛓️ У Беларусі застаецца 113 жанчын-палітзняволеных — Ціханоўская 💰Сума наяўных грошай у абароце за дзевяць месяцаў 2026 года павялічылася на 3,5 млрд рублёў ⚖️ Палітвязня Ціхана Осіпава трэці раз судзяць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” 🔌 КДК прыпыніў працу майнінг-фермы з падстанцыяй на прысядзібным участку 📱 Жыхарка Бабруйска за два гады тройчы стала ахвярай інтэрнэт-махляроў 📹 Птушкі рыхтуюцца да адлёту ў вырай Крыніца: t.me/vitebsk
-
edited 👁🗨 За два крокі ад “Еўраоскара”. Фільм “Лісты” беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы — у шорт-лісце Еўрапейскай кінаакадэміі У фільме закранаецца “надзвычайны гвалт самай працяглай і найбольш адкрытай дыктатуры на еўрапейскім кантыненце, якая без ваганняў звяртаецца да катаванняў і забойстваў сваіх палітычных апанентаў”, заўважыў кінакрытык Альберта Барбера пасля высокай ацэнкі стужкі на Венецыянскім фестывалі. Хто такі Андрэй Куціла, якія іншыя творы сёлета прэтэндуюць на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі, як часта фільмы беларускіх аўтараў намінуюцца на сусветныя кінаўзнагароды, распавядае ў матэрыяле для @pozirkonline Цалак Кахян. 🗝 Без VPN #эксплэйнер_Позірку
-
edited
У Магілёве рабочы загінуў пасля падзення з трохметровай вышыні 57-гадовы рабочы вымяраў узровень паліва ў цыстэрнах і, верагодна, паслізнуўся і ўпаў з лесвіцы. "Следчыя аглядаюць месца здарэння, апытваюць відавочцаў і службовых асобаў, а таксама канфіскуюць дакументацыю аб выкананні патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі", паведамляе Следчы камітэт. Некалькімі гадзінамі раней паведамлялася пра падзенне з вышыні шасці метраў з будаўнічых рыштаванняў 59-гадовага рабочага ў Полацкім раёне. Мужчына дастаўлены ў рэанімацыю. ☝️У красавіку намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба СК
-
edited
Лукашенко одобрил проект соглашения с Мальдивами о воздушном сообщении Документ определяет “условия осуществления полетов, посадки и высадки пассажиров при выполнении международных пассажирских, грузовых и почтовых перевозок“, отмечает его пресс-служба. 👆24 сентября сообщалось о подписании с Мальдивами межправительственного соглашения о взаимной отмене виз. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 worldatlas.com
-
В Витебской области сотрудников государственной и частной организаций будут судить за взятку По сообщению Генпрокуратуры, витебчанин занимал должность главного специалиста в госорганизации и “из корыстных побуждений принял деньги за выполнение действий в пользу представителя частной компании“. Вознаграждение размером 14,7 тыс. рублей полагалось за помощь в лоббировании интересов конкретной коммерческой структуры. ☝️За первые шесть месяцев 2026 года на 12,5% увеличилось количество осужденных за коррупционные преступления в сравнении с аналогичным периодом 2025-го, следует из статистики Верховного суда. Всего за этот период за коррупцию осуждено 342 человека. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 unsplash.com
-
edited
Жыхарка Бабруйска за два гады тройчы стала ахвярай інтэрнэт-махляроў Два гады таму 71-гадовая пенсіянерка праз махляроў змарнавала 2 тыс. рублёў. Праз год, у 2025-м, яна прадала сваю кватэру, каб укласці сродкі ў нібыта выгадныя біржавыя інвестыцыі. Сёлета жанчына ў інтэрнэце звязалася з нібыта аналітыкамі, якім часткамі перавяла 12 тыс. беларускіх рублёў, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Распачата крымінальная справа за "махлярства, учыненае ў буйным памеры". Зламыснікаў шукаюць. ☝️Паводле звестак МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
-
КДК прыпыніў працу майнінг-фермы з падстанцыяй на прысядзібным участку ў Гомельскім раёне Як адзначае ведамства, мясцовы жыхар "незаконна размясціў на ўчастку трансфарматарную падстанцыю і арганізаваў майнінг крыптавалюты". Паводле звестак Камітэта дзяржкантролю, "значныя аб'ёмы электраэнергіі" аплачваліся карыстальнікам па тарыфах, якія субсідуюцца дзяржавай. 👆Развіваць у Беларусі здабычу крыптавалют даручаў у сакавіку мінулага года Аляксандр Лукашэнка: "Паглядзіце па гэтым майнінгу. Усё больш людзей да мяне звяртаюцца. Калі нам гэта выгадна, давайце будзем рабіць". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) iXBT.com
-
edited
МИД отчитался об участии замминистра в брифинге по Беларуси в институте в Нью-Йорке Об участии заместителя министра Игоря Секреты в “экспертно-аналитическом брифинге по белорусской тематике“ в Нью-Йорке сообщил МИД Беларуси. По данным ведомства, “мероприятие прошло под эгидой Института ответственного государственного управления Куинси <…> и было посвящено актуальным вопросам белорусско-американских отношений, а также глобальной и региональной безопасности“. МИД опубликовал фото с Секретой, временным поверенным в делах Беларуси в США Павлом Шидловским, научным сотрудником института Марком Эпископосом и неназванными людьми на фоне символики учреждения. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 quincyinst.org
-
edited
У Літве знайшлі нелегальныя беларускія цыгарэты на 33 тыс. еўра Яны ляжалі ў гаражы ў горадзе Швенчоніс, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы. Высветлілася, што цыгарэты NZ Gold прывезлі 29-гадовы грамадзянін краіны і 28-гадовы мужчына з часовай літоўскай рэгістрацыяй. Фігуранты былі затрыманыя. Пачата дасудовае расследаванне. ☝️Паводле інфармацыі САДМ, за такое злачынства ў Літве прадугледжаны штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) irecommend.ru
-
ЕС официально исключил Гуцериева и Шевцова из санкционного списка по Беларуси Совет Европейского союза исключил российского бизнесмена Михаила Гуцериева и белорусского предпринимателя Виктора Шевцова из списка лиц, подпадающих под санкции в связи с ситуацией в Беларуси. Соответствующий исполнительный регламент Совета ЕС от 13 октября опубликовал в Официальном журнале Европейского союза на следующий день и вступил в силу. Согласно документу, из раздела А приложения I к регламенту Совета ЕС № 765/2006, содержащего перечень физических и юридических лиц, организаций и органов, исключены две позиции: № 125 — Гуцериев и № 258 — Шевцов. Решение принято “после оценки соответствующих обстоятельств по предложению Верховного представителя ЕС по иностранным делам и политике безопасности“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 коллаж "Позірк"
-
Мінчук, які знік напрыканцы верасня, знойдзены загінулым у Смалявіцкім раёне Цела 41-гадовага Аляксандра Наркевіча, які перастаў выходзіць на сувязь 29 верасня, знойдзена ўвечары 13 кастрычніка ў Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць). Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад “Сірыус”. Цела знойдзена ў забалочанай мясцовасці. Пошукі мужчыны працягваліся два тыдні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ПВА "Анёл"
-
Ціханоўская: Расія сістэматычна праводзіць палітыку русіфікацыі, асіміляцыі і знішчэння ўсяго беларускага Заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на мерапрыемстве БДІПЧ АБСЕ, прысвечаным захаванню нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ва ўмовах аўтарытарызму і ролі моладзі ў беларусізацыі. Мерапрыемства прайшло ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні. “З дапамогай Лукашэнкі яны спрабуюць ператварыць беларусаў у паслухмяных, лаяльных людзей, а ўрэшце — у расіян. Але я ганаруся, калі бачу, як маладыя людзі ў Беларусі запісваюць відэа ў “ЦікТоку” па-беларуску, ствараюць відэа для “Ютуба”, адкрываюць для сябе беларускую мову і культуру. Гэта дае мне вялікую надзею”, - сказала Ціханоўская. Паводле яе слоў, пакуль рэжым Лукашэнкі “змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры”, задача дэмакратычных сіл — “усё гэта захаваць”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Ціханоўскай
-
Грамадзянка Малі спрабавала выехаць з Беларусі ў Польшчу па пашпарце стрыечнай сястры Грамадзянка Малі затрыманая за спробу перасячэння беларуска-польскай мяжы па чужым пашпарце, паведамляе Дзяржпагранкамітэт (ДПК). Паводле інфармацыі ведамства, увечары 8 кастрычніка жанчына прыбыла ў пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) і прад’явіла памежнікам пашпарт Рэспублікі Малі. Дакумент выклікаў падазрэнні ў супрацоўніка ДПК. У ходзе праверкі высветлілася, што ён належыць іншаму чалавеку. “Паводле яе слоў, яна не магла трапіць у Еўрасаюз па сваім пашпарце з-за адсутнасці візы. У гэтай сувязі дзяўчына пазычыла дакумент для перасячэння мяжы ў стрыечнай сястры і паспрабавала выехаць у Польшчу для далейшага руху ў Францыю”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДПК
-
МЗС абвінаваціў НАТО ў падрыхтоўцы ўдараў па тэрыторыі Беларусі Мінск “рашуча асуджае” заявы галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТО ў Еўропе Алексуса Грынкевіча, які прадставіў канцэпцыю, што прадугледжвае ўдары па беларускай тэрыторыі, заявіла 14 кастрычніка Міністэрства замежных спраў. У заяве, апублікаванай прэс-службай знешнепалітычнага ведамства, сцвярджаецца, што “так званая “Тэорыя перамогі” прадугледжвае “нанясенне прэвентыўных удараў па тэрыторыі Беларусі з ужываннем дронаў і наземных рабатызаваных сістэм”. “Агрэсіўная рыторыка Паўночнаатлантычнага альянсу набывае ўсё больш сістэмны характар. Без якіх-небудзь пагроз з боку Беларусі, без рэальных перадумоў да канфлікту НАТО будуе планы нарошчвання вайсковай прысутнасці ля межаў і нанясення ўдараў па тэрыторыі суверэннай дзяржавы”, — адзначае МЗС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС
-
edited
Усе асноўныя валюты падаражэлі на біржавых таргах 14 кастрычніка Курс долара вырас да 3,0113 рубля (+0,05,%; +0,0015), юаня — да 4,5131 за 10 (+0,16%; +0,0074), расійскага рубля — да 3,601 за 100 (+0,01%; +0,0004), еўра — да 3,378 (+0,26%; +0,0089). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 JustStartInvesting / unsplash.com
-
edited
Палітвязня Ціхана Осіпава трэці раз будуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла былая палітзняволеная Антаніна Канавалава. З яе слоў стала вядома, што справа распачатая 9 кастрычніка. Осіпаў знаходзіцца за кратамі з 14 жніўня 2020 года. У зняволенні ў яго ўзніклі сур’ёзныя праблемы са здароўем. Цяпер ён утрымліваецца ў штрафным ізалятары ваўкавыскай калоніі № 11 (Гродзенская вобласць). У 2021 годзе Осіпава асудзілі на 11 гадоў калоніі за нібыта наезд на вайскоўцаў падчас пратэстаў 2020 года, "масавыя беспарадкі" і "ілжывы данос". Пазней адміністрацыя калоніі двойчы дамагалася павелічэння тэрміну паводле артыкула пра "непадпарадкаванне" (арт. 411 КК): у 2022 годзе яму дадалі 7 месяцаў і змянілі рэжым на строгі, а ў сакавіку 2026 года — яшчэ 1,5 года. Агулам праваабаронцы налічваюць ужо больш за 13 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Вясна"
-
Сума наяўных грошай у абароце за дзевяць месяцаў павялічылася на 3,5 млрд рублёў На 1 кастрычніка 2026 года склала 17 млрд 986,3 млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 167,4 млн (на 1 верасня — 17 млрд 818,9 млн; +0,9%), з пачатку года — на 3 млрд 504,9 млн (на 1 студзеня — 14 млрд 481,4 млн; +24,2%), сведчаць звесткі Нацыянальнага банка. Пераводныя дэпазіты за месяц павялічыліся на 5% (з 23 млрд 969,3 млн да 25 млрд 161,2 млн), з пачатку года — на 20,4% (на 1 студзеня было 20 млрд 890,1 млн). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 soyuz.by
-
edited ☝️"Аналітыка ад Позірку". Урад Расіі прадставіў новы трохгадовы бюджэт, дзе вайсковыя выдаткі дасягаюць рэкордных вышыняў. Для Беларусі гэта не проста лічбы суседняй краіны: ад стану расійскай эканомікі ўсё мацней залежаць беларускі экспарт, бюджэтныя магчымасці і прастора для эканамічнага манеўру. Залежнасць Мінска ад Масквы пасля 2020 года і пачатку поўнамаштабнай вайны прыкметна ўзмацнілася — ад крэдытаў і танных энерганосьбітаў да прамых трансфертаў у бюджэт. Аднак новыя фінансавыя планы РФ паказваюць: рэсурсаў на ўсё не хопіць, а вайна становіцца пастаянным і галоўным прыярытэтам Крамля. Што новы бюджэт РФ кажа пра будучыню расійскай эканомікі, чаму замест магчымасцяў Мінск чакаюць вельмі верагодныя рызыкі і чым пагражае Беларусі поўная прывязанасць да ваеннай траекторыі Масквы — тлумачыць у сваім матэрыяле для @pozirkonline эканаміст Алесь Гудзія. 🗝 Без VPN #аналітика_позірку
- Older posts