МЗС абвінаваціў НАТО ў падрыхтоўцы ўдараў па тэрыторыі Беларусі Мінск “рашуча асуджае” заявы галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТО ў Еўропе Алексуса Грынкевіча, які прадставіў канцэпцыю, што прадугледжвае ўдары па беларускай тэрыторыі, заявіла 14 кастрычніка Міністэрства замежных спраў. У заяве, апублікаванай прэс-службай знешнепалітычнага ведамства, сцвярджаецца, што “так званая “Тэорыя перамогі” прадугледжвае “нанясенне прэвентыўных удараў па тэрыторыі Беларусі з ужываннем дронаў і наземных рабатызаваных сістэм”. “Агрэсіўная рыторыка Паўночнаатлантычнага альянсу набывае ўсё больш сістэмны характар. Без якіх-небудзь пагроз з боку Беларусі, без рэальных перадумоў да канфлікту НАТО будуе планы нарошчвання вайсковай прысутнасці ля межаў і нанясення ўдараў па тэрыторыі суверэннай дзяржавы”, — адзначае МЗС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС