У Магілёве рабочы загінуў пасля падзення з трохметровай вышыні 57-гадовы рабочы вымяраў узровень паліва ў цыстэрнах і, верагодна, паслізнуўся і ўпаў з лесвіцы. "Следчыя аглядаюць месца здарэння, апытваюць відавочцаў і службовых асобаў, а таксама канфіскуюць дакументацыю аб выкананні патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі", паведамляе Следчы камітэт. Некалькімі гадзінамі раней паведамлялася пра падзенне з вышыні шасці метраў з будаўнічых рыштаванняў 59-гадовага рабочага ў Полацкім раёне. Мужчына дастаўлены ў рэанімацыю. ☝️У красавіку намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба СК