☝️"Аналітыка ад Позірку". Урад Расіі прадставіў новы трохгадовы бюджэт, дзе вайсковыя выдаткі дасягаюць рэкордных вышыняў. Для Беларусі гэта не проста лічбы суседняй краіны: ад стану расійскай эканомікі ўсё мацней залежаць беларускі экспарт, бюджэтныя магчымасці і прастора для эканамічнага манеўру. Залежнасць Мінска ад Масквы пасля 2020 года і пачатку поўнамаштабнай вайны прыкметна ўзмацнілася — ад крэдытаў і танных энерганосьбітаў да прамых трансфертаў у бюджэт. Аднак новыя фінансавыя планы РФ паказваюць: рэсурсаў на ўсё не хопіць, а вайна становіцца пастаянным і галоўным прыярытэтам Крамля. Што новы бюджэт РФ кажа пра будучыню расійскай эканомікі, чаму замест магчымасцяў Мінск чакаюць вельмі верагодныя рызыкі і чым пагражае Беларусі поўная прывязанасць да ваеннай траекторыі Масквы — тлумачыць у сваім матэрыяле для @pozirkonline эканаміст Алесь Гудзія. 🗝 Без VPN #аналітика_позірку