Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

Палітвязня Ціхана Осіпава трэці раз будуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла былая палітзняволеная Антаніна Канавалава. З яе слоў стала вядома, што справа распачатая 9 кастрычніка. Осіпаў знаходзіцца за кратамі з 14 жніўня 2020 года. У зняволенні ў яго ўзніклі сур’ёзныя праблемы са здароўем. Цяпер ён утрымліваецца ў штрафным ізалятары ваўкавыскай калоніі № 11 (Гродзенская вобласць). У 2021 годзе Осіпава асудзілі на 11 гадоў калоніі за нібыта наезд на вайскоўцаў падчас пратэстаў 2020 года, "масавыя беспарадкі" і "ілжывы данос". Пазней адміністрацыя калоніі двойчы дамагалася павелічэння тэрміну паводле артыкула пра "непадпарадкаванне" (арт. 411 КК): у 2022 годзе яму дадалі 7 месяцаў і змянілі рэжым на строгі, а ў сакавіку 2026 года — яшчэ 1,5 года. Агулам праваабаронцы налічваюць ужо больш за 13 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Вясна"

Views over time

010020030040014 Oct 10:1712 Nov 01:4332514 Oct 10:17: 0 views12 Nov 01:43: 325 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 10:170
12 Nov 2026, 01:43325

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.