Сума наяўных грошай у абароце за дзевяць месяцаў павялічылася на 3,5 млрд рублёў На 1 кастрычніка 2026 года склала 17 млрд 986,3 млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 167,4 млн (на 1 верасня — 17 млрд 818,9 млн; +0,9%), з пачатку года — на 3 млрд 504,9 млн (на 1 студзеня — 14 млрд 481,4 млн; +24,2%), сведчаць звесткі Нацыянальнага банка. Пераводныя дэпазіты за месяц павялічыліся на 5% (з 23 млрд 969,3 млн да 25 млрд 161,2 млн), з пачатку года — на 20,4% (на 1 студзеня было 20 млрд 890,1 млн). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 soyuz.by