Грамадзянка Малі спрабавала выехаць з Беларусі ў Польшчу па пашпарце стрыечнай сястры Грамадзянка Малі затрыманая за спробу перасячэння беларуска-польскай мяжы па чужым пашпарце, паведамляе Дзяржпагранкамітэт (ДПК). Паводле інфармацыі ведамства, увечары 8 кастрычніка жанчына прыбыла ў пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) і прад’явіла памежнікам пашпарт Рэспублікі Малі. Дакумент выклікаў падазрэнні ў супрацоўніка ДПК. У ходзе праверкі высветлілася, што ён належыць іншаму чалавеку. “Паводле яе слоў, яна не магла трапіць у Еўрасаюз па сваім пашпарце з-за адсутнасці візы. У гэтай сувязі дзяўчына пазычыла дакумент для перасячэння мяжы ў стрыечнай сястры і паспрабавала выехаць у Польшчу для далейшага руху ў Францыю”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДПК