Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.8/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі застаецца 113 жанчын са статусам палітычных зняволеных, не менш за 14 з іх маюць непаўналетніх дзяцей, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды Дня маці. Паводле слоў палітыка, быць маці — “адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны“. Ролю маці яна назвала “тытанічнай працай, у якой няма выходных, перапынкаў і адпачынку”. “Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай. Падчас дэкрэта выплата па доглядзе першага дзіцяці складае 35% сярэдняга заробку, а калі жанчына вырашае вяртацца да працы, то часта сутыкаецца з прапановамі звольніцца, пераносамі працоўных месцаў або складанасцямі з пошукам працы”. — адзначыла Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  2. За дзевяць месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму У студзені — верасні 2026 года ў абароненым грунце вырашчана 89.045 тон гародніны (за тры кварталы 2025-га — 87.422; +1,9%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У Брэсцкай вобласці вырашчана 11.820 т (10.931; +8,1%), Мінскай— 41.718 (39.213; +6,4%), Гомельскай — 8.848 (8.726; +1,4%), Гродзенскай — 4.972 (4.919; +1,1%), Мінску — 3.997 (3.991; +0,2%), Віцебскай — 12.903 (14.389; -10,3%), Магілёўскай — 4.787 (5.252; -8,9%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Huzeyfe Turan / unsplash.com

  3. Рэстаўрацыя касцела на Кальварыйскіх могілках у Мінску пачнецца ў снежні Працы пачнуцца 1 снежня 2026 года і завершацца да лістапада 2027-га, паведамляе Katolik.life са спасылкай на аб’яву аб конкурсе на выбар генеральнага падрадчыка прац. Яго абвясціла дзяржаўнае прадпрыемства “Мінская спадчына”, ва ўласнасці якога знаходзіцца храм. У будынку касцёла, узведзеным у 1841 годзе, збіраюцца адрэстаўраваць фасады і памятныя дошкі, замяніць дах, вокны і дзверы з аднаўленнем іх гістарычнага выгляду. Запланаваныя замена падлогі, дэмантаж з наступным аднаўленнем подыума алтарнай часткі, агароджы і апор хораў. Акрамя будынку касцёла, праект прадугледжвае рэканструкцыю шасці капліц-пахавальняў і ўваходных брам могілак. Прыкладны кошт работ складае 7,3 млн рублёў, якія будуць фінансавацца з гарадскога бюджэту. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 katolik.life

  4. Ціханоўская: Ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма “Рэпрэсіі працягваюцца, і ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 13 кастрычніка падчас панэльнай дыскусіі на Варшаўскім форуме па бяспецы. Як паведамляе прэс-служба палітыка, у дыскусіі “Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму” таксама ўдзельнічалі былы прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес, экс-прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза. За апошні год, “дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША і пазіцыі Еўрапейскага саюза”, ў Беларусі было вызвалена каля 500 палітвязняў”, нагадала пры гэтым Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Тэлеграм Святланы Ціханоўскай

  5. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 14 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: Сустрэча "Натхненне і спадчына: жанчыны сям’і Якуба Коласа" ў Мінску (Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5Б, 18:00) ▪️Павел Севярынец у Гданьску ("Хатка", ul. Miszewskiego 17-307, 18:30) ▪️Лекцыя "Выбар ёсць заўсёды. Жаночыя вобразы ў творчасці Васіля Быкава" ў Мінску (Музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, 19:00)

  6. edited

    🌙 Галоўныя навіны 13 кастрычніка: ☝️Ціханоўская і Сiбіга абмеркавалі расійскую ваенную пагрозу і санкцыі ❗️Распачата спецвытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай, ей інкрымінаваны дадатковы артыкул КК 🇱🇻 Лукашэнка адмаўляе датычнасць Мінска да інцыдэнту з узброенымі людзьмі на латвійска-беларускай мяжы 🏔 У 2027 годзе ў Беларусі плануецца замовіць распрацоўку 13 горадабудаўнічых праектаў 🔴 ЕС і яшчэ 46 краін асудзілі Беларусь за ваенную падтрымку Расіі 📷 Беларусь сустракае музыкай Крынiца: Instagram@evgeniyagafonova

  7. edited

    С сентября 2027 года экспедиторы должны будут состоять в едином реестре Соответствующий указ подписал Александр Лукашенко. Государственный информационный ресурс "Единый реестр экспедиторов" нужно создать до 1 апреля 2027 года, его владельцем и оператором определена Транспортная инспекция. Нахождение в реестре с 1 сентября 2027 года станет обязательным условием работы на рынке транспортно-экспедиционных услуг. Указ закрепляет требования к экспедиторам и механизмы включения, приостановления и исключения из списка за нарушения. Включение будет платным — 10 базовых величин, внесение изменений — 1 БВ (450 и 45 рублей соответственно). ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 zerkalo.io

  8. edited

    МВФ вслед за ЕФСР повысил прогноз роста белорусской экономики в 2026 году По итогам 2027 года аналитики Международного валютного фонда ожидают прироста ВВП на 1,9% вместо 1,2%. Инфляцию и в 2026, и в 2027 году фонд прогнозирует на уровне 5,1%. Ранее Евразийский фонд стабилизации и развития повысил прогноз почти вдвое — до около 2% (с 1,1%). ЕАБР ожидает роста на 1,5%, ЕБРР — 2,3%. ☝️ВВП Беларуси в январе — августе 2026 года вырос на 1,9%. Потребительские цены в сентябре выросли на 0,5%, с начала года — на 3,6%, в годовом измерении — на 4,6%. По плану на 2026 год ВВП должен вырасти на 2,8%, инфляция — не превысить 7%. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Aaron Lefler / unsplash.com

  9. edited

    Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала допуск зборных Беларусі і РФ да спаборніцтваў Пра гэта паведамляе Федэрацыя тэніса Украіны. Галасаванне па адпаведных рэзалюцыях адбылося 13 кастрычніка ў Алматы на канферэнцыі і генеральнай асамблеі МФТ. Ніводная з прапанаваных рэзалюцый не атрымала неабходнай падтрымкі, таму дзейныя абмежаванні захоўваюць моц. Федэрацыя тэніса Украіны заявіла, што працягне працу па недапушчэнні вяртання Расіі і Беларусі ў міжнародныя камандныя спаборніцтвы. ☝️МФТ пакуль не інфармуе пра рашэнне. Раней Міжнародны алімпійскі камітэт скасаваў абмежаванні для беларускіх спартсменаў, пасля чаго шэраг федэрацый дапусціў іх да спаборніцтваў. Аднак МФТ 8 траўня пацвердзіла, што заява МАК не змяняе яе пазіцыі адносна дыскваліфікацыі тэнісных федэрацый Беларусі і Расіі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 anais_anais29 / pixabay.com

  10. edited

    В Ушачском районе утонул рыбак Об этом сообщает Республиканское общество спасания на водах (ОСВОД). Около 14 часов 13 октября тело местного жителя было найдено в озере в деревне Паулье. Мужчина 12 октября отправился на рыбалку и вечером перестал выходить на связь. На следующий день соседи на лодке отправились на поиски и обнаружили тело утонувшего. За купальный сезон 2026 года в Беларуси утонуло 145 человек. Больше всего погибло при падении в воду. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 sb.by

  11. edited

    Ціханоўская і Сiбіга абмеркавалі расійскую ваенную пагрозу і санкцыі Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сiбіга абмеркавалі ўзмацненне расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі на палях Варшаўскага форуму па бяспецы. Ціханоўская выказала салідарнасць з украінскім народам і падзякавала за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў. Абмяркоўвалася каардынацыя санкцыйнай палітыкі Украіны, ЕС і дэмсіл, а таксама дакументаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, уключаючы вываз украінскіх дзяцей. Сібіга адзначыў, што "незалежная і дэмакратычная Беларусь з'яўляецца важнай апорай бяспекі ў рэгіёне". Кіраўніку МЗС перадалі даклад BelPol "Мілітарызацыя Беларусі". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

  12. edited

    Пачата спецвытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай, ей інкрымінаваны дадатковы артыкул КК У сакавіку было вядома пра пачатак расследавання i толькі пра першы з двух згаданых артыкулаў. Паводле СК, Ваданосова, знаходзячыся за мяжой, праз падкантрольны ютуб-канал "сістэматычна і мэтанакіравана" вырабляе матэрыялы, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму. Сцвярджаецца, што яны замаскіраваныя пад асветніцкія лекцыі i што быццам у роліках узвялічваецца гаўляйтар Вільгельм Кубэ, непасрэдна адказны за знішчэнне не менш як 50 тыс. яўрэяў у Мінскім гета ў 1942 годзе. ☝️Кацярына Ваданосова — беларуская тэлевядучая, блогер, спявачка, гісторык па адукацыі. З-за палітычна матываванага пераследу была вымушана пакінуць Беларусь з сям'ёй, цяпер жыве ў Польшчы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Старонка Кацярыны Ваданосавай у Facebook

  13. "Аналітыка ад Позірку". Лукашенко уверяет, что натовцы зря боятся агрессии. Только вот спросит ли его Путин? Александр Лукашенко “развеял опасения, которые муссируются в западных СМИ, по поводу военной угрозы со стороны России и Беларуси“. Так гласит официальный отчет о совещании с силовиками, которое правитель провел 13 октября. Можно подумать, сейчас в странах Балтии, Польше выдохнут с облегчением: ну раз сам Лукашенко заверил!.. Но в европейских столицах, судя по заялениям ряда тамошних политиков и военных, сильно сомневаются в степени политической субъектности минского правителя. Как и в его искренности, анализирует Александр Класковский в материале для @pozirkonline 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  14. edited

    Гражданин Таджикистана пытался ввезти в Беларусь без декларирования более 40 тыс. долларов, возбуждено уголовное дело Он прибыл в Национальный аэропорт Минск из Ташкента и выбрал зеленый коридор, предназначенный для пассажиров, не имеющих товаров для декларирования. Однако сотрудники таможни обнаружили у него более 40 тыс. долларов и 21 тыс. узбекских сумов. По данным ГТК, общая сумма более чем в четыре раза превышала установленную норму перемещения наличных без декларирования (эквивалент 10 тыс. долларов). ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 vb.by

  15. В Минске роупджампер упал с высоты и получил многочисленные травмы — СК проводит проверку 36-летний индивидуальный предприниматель, оказывающий услуги по экстрим-прыжкам (роупджампингу), подготавливал площадку к приему клиентов, говорится в релизе. Ему помогал знакомый, который решил совершить прыжок, закрепив страховочное оборудование самостоятельно. В результате неправильной фиксации узлов мужчина упал на землю и получил многочисленные травмы. В тяжелом состоянии он доставлен в больницу. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 championat.com

  16. edited

    Распачатая крымінальная справа па факце атакі БПЛА ў РФ з пацярпелай беларускай — па артыкуле аб тэрарызме Пацярпелая атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ад выбуху пасля атакі беспілотніка па аўтамабілі, які ехаў па трасе Бранск — Навазыбкаў каля мяжы з Украінай. Справа накіравана ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Генпракуратура звяртае ўвагу на павелічэнне колькасці актаў тэрарызму супраць мірнага насельніцтва на прыгранічнай тэрыторыі Расіі і Украіны і просіць выключыць паездкі ў зоны баявых дзеянняў і суседнія рэгіёны. ☝️Раней МЗС Беларусі ўручыў ноту пратэсту часоваму паверанаму ў справах Украіны Івану Навіцкаму, абвінаваціўшы Кіеў у наўмысным удары. МЗС Украіны назваў гэта беспадстаўным. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Спутник Беларусь"

  17. edited

    Вольфович анонсировал проверку ССО Госсекретарь Совета безопасности Александр Вольфович объявил проверку сил специальных операций (ССО), а также упомянул пограничников. Ранее сообщалось о проверке 6-й механизированной бригады в Гродно, 51-й артиллерийской бригады в Осиповичах и 120-й механизированной бригады в Минске. Также проходили занятия по мобилизационной готовности и территориальной обороне Могилевской области. ☝️ССО — высокомобильный род войск, созданный в 2007 году. Активно использовались при подавлении протестов в 2020 году, от их действий в Бресте погиб Геннадий Шутов. Минск поддерживает Москву в войне против Украины. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 mlyn.by

  18. Сістэма апавяшчэння насельніцтва 13–15 кастрычніка правяраецца адразу ў чатырох абласцях Беларусі Паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паводле інфармацыі ведамства, на перыяд з 12 да 13 гадзін 13 кастрычніка была запланаваная праверка сістэмы апавяшчэння ў Брэсцкай вобласці. На 13–15 кастрычніка аналагічная праверка запланаваная на тэрыторыі Гомельскай вобласці, на 14 кастрычніка (з 9 да 13 гадзін) — Мінскай, на 15 кастрычніка (з 9 да 12 гадзін) — Магілёўскай. МНС адзначыла, што праверка неабходная “для ацэнкі працаздольнасці абсталявання і забеспячэння гатоўнасці сістэмы да экстранага выкарыстання”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 news9.com

  19. Лукашэнка адмаўляе датычнасць Мінска да інцыдэнту з узброенымі людзьмі на латвійска-беларускай мяжы На нарадзе з сілавікамі 13 кастрычніка ў Мінску палітык заявіў, што гэтая сітуацыя нібыта была інсцэнаваная Латвіяй. “Мы цудоўна ведаем (пра гэта мне ўжо паведамілі), што гэта было зроблена ўсё як інфармацыйная нагода атрымаць грошы ад Еўрапейскага саюза самімі латышамі”, — цытуе спікера яго прэс-служба. Ніякага пацвярджэння сваім словам ён не прадставіў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт урада Латвіі

  20. Долар і юань патаннелі на таргах 13 кастрычніка Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 кастрычніка 2026 года. Курс долара знізіўся да 3,0098 рубля (-0,03%; -0,0009), юаня — да 4,5057 за 10 (-0,13%; -0,0059). Расійскі рубель падаражэў да 3,6006 рубля за 100 (+0,12%; +0,0042), еўра — да 3,3691 (+0,01%; +0,0005). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Eric Prouzet / unsplash.com

  21. Older posts