Ціханоўская: Расія сістэматычна праводзіць палітыку русіфікацыі, асіміляцыі і знішчэння ўсяго беларускага Заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на мерапрыемстве БДІПЧ АБСЕ, прысвечаным захаванню нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ва ўмовах аўтарытарызму і ролі моладзі ў беларусізацыі. Мерапрыемства прайшло ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні. “З дапамогай Лукашэнкі яны спрабуюць ператварыць беларусаў у паслухмяных, лаяльных людзей, а ўрэшце — у расіян. Але я ганаруся, калі бачу, як маладыя людзі ў Беларусі запісваюць відэа ў “ЦікТоку” па-беларуску, ствараюць відэа для “Ютуба”, адкрываюць для сябе беларускую мову і культуру. Гэта дае мне вялікую надзею”, - сказала Ціханоўская. Паводле яе слоў, пакуль рэжым Лукашэнкі “змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры”, задача дэмакратычных сіл — “усё гэта захаваць”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Ціханоўскай